Не змяняй мужу, а то ў «часавую пятлю» патрапіш!

Культура

Фільм “Chambre 212” рэжысёра Крыстафа Анорэ, які за свае фільмы «Прабач, анёл» (2018), «Выдатная смакоўніца» (2009) і «Усе песні толькі пра каханне» (2007) неаднаразова намінаваўся на канскія ўзнагароды  і прэмію «Сезар», упершыню быў паказаны ў Беларусі 2 лістапада 2019 года на фестывалі “Лістапад”.

На сайце “Лістапада” напісана пра гэты фільм наступнае:

“В главной роли – Кьяра Мастроянни, дочь Катрин Денёв и Марчелло Мастроянни. Это ее шестая роль в картинах Кристофа Оноре. В фильме также снялись Бенжамин Биолэй, номинант на премию «Сезар» за роль в картине «Стелла», и Венсан Лакост, четырежды номинированный на награды «Сезар». Насладиться актерской игрой Лакоста можно было летом в драме «Новая жизнь Аманды», вышедшей в «Лістапад. Коллекции»…

«Одной волшебной ночью» построен на настоящих эмоциях, верности и стремлении сохранить любовь», – пишет Screen. Critic отмечает, что комедия – «эталон романтической комедии. История, наполненная вдохновением, надеждой и страстью». Paris Match подтверждает: «Это великолепный фильм о любви, которая проходит, но иногда возвращается»”.

Прываблівае  гэты фільм з’ява “часавай пятлі”, якой, на першы погляд, няма ў фільме. Разгледзім гэтую з’яву. Сцэнарыст і пісьменнік Таццяна Багатырова вылучае два віды “часавай пятлі”: класічная пятля і складаная прычынна-выніковая. Для гэтага фільма характэрны другі від. Пры гэтай “пятлі” ўсё заснавана на парадоксах, якія здолеюць зламаць мозг, – падзеі паўтараюцца ў паслядоўнасці, і пры гэтым яны з’яўляюцца адначасова і ўзаемапрычынай адно аднаго, і следствам. А парадокс наступны – пасля таго, як муж Рышард заўважыў, што яго жонка  Марыя здраджвае з нейкім Аздрубалем, Марыя з’яджае ў гатэль, аднак бачыць у ім Рышарда  20-гадовай даўніны. Да Рышарда таксама прыходзіць жанчына – настаўніца Ірэн 25-гадавой даўніны (насамрэч Ірэн 60 гадоў, яна жыве адна каля мора). Рышард быў закаханы ў настаўніцу яшчэ з сярэдніх класаў, смела прызнаўся ў каханні, але як сустрэў Марыю, то ажаніўся з апошняй. Можна меркаваць, што ў гэтым і заключаецца з’ява часавай пятлі ў фільме.

Напрыканцы можна пабачыць, як  малады і стары герой сутыкаюцца. Напрыклад, 25-гадовы Рышард размаўляе з 45-гадовым, а 35-гадовая Ірэн прыязджае ў хату да 60-гадовай. Толькі ў Марыі няма пары, максімум, што глядач можа пабачыць – фотаздымак маладой Марыі ў комнаце Рышарда.

Але яе пераследуюць іншыя людзі — шматлікія палюбоўнікі розных гадоў, якія жадаюць яе ў прамым і пераносным сэнсах. І памерлая маці, якая запісвала ўсіх палюбоўнікаў.

Таксама сімвалічна, што Марыя засялілася ў пакой пад нумарам 212. 25-гадовы Рышард папракае Марыю, кажа, што згодна з артыкулам 212 муж і жонка павінны захоўваць  вернасць, дапамагаць і патрымліваць адзін аднаго.

Невядома, што гэта было – трызненне, ілюзіі або благія сны Марыі і Рышарда. Але з’ява “часавай пятлі” падкрэслівае дэпрэсію каханых падчас разлукі, што робіць фільм больш прывабным для прагляду.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *