Крык душы пра масавы футбол у краіне.
Нацыянальная зборная не навязвала барацьбу ў кваліфікацыях на турніры з самым высокім рэйтынгам, пакуль не заззяў прамень святла ад Лігі Нацый. Клубы рэдка ўдзельнічаюць у асноўных раўндах еўрапейскіх кубкаў. Цікавасць гледачоў да чэмпіянатаў краіны і зборнай прымушаюць жадаць лепшага. Першае пытанне, якое прыходзіць на розум — «чаму так?». Бо быў жа час, калі «гульня № 1» у нашай краіне была ў значна лепшым стане!
2001-ы год. 19 гадоў таму Зборная Беларусі змагалася за выхад на чэмпіянат свету і збірала аншлагі на стадыёне «Дынама», футбалісты зборнай гулялі ў вядучых чэмпіянатах Еўропы.
А як наконт футбола ў глыбінцы? Горш? Не! У чэмпіянаце маёй вобласці ўдзельнічалі сем каманд, у кожнай з якіх быў свой стадыён. У той час належная ўвага надавалася футбольным федэрацыям на месцах. Так можа развіццё футбола павінна ісці знізу на прынцыпе трохвугольніка, дзе аснова – мінорныя лігі?
Што наша федэрацыя футбола думае пра футбол для мас? «Масавы футбол — гэта аснова прафесійнага футбола. Прафесійны футбол — гэта толькі вярхушка айсберга. Без масавага сектара футбол ніколі б не квітнеў на самым высокім узроўні, на які мы так любім глядзець», — гаворыцца на сайце Беларускай федэрацыі футбола. Чаму ж тады такое нязначнае месца ў стратэгіі развіцця ўдзелена масаваму футбол?
Дзіцячы і юнацкі футбол таксама гуляюць велізарную ролю, і яго, безумоўна, трэба актыўна развіваць, але на каго глядзець і на каго раўняцца хлопцам, у якіх няма футбольнай каманды ў родным горадзе ці вёсцы? Сусветна вядомыя гульцы на тэлебачанні — добра, але лепш павінны вучыца, гледзячы на мясцовых майстроў гульні на стадыёне. Бо кожны футбольны заўзятар гэта пацвердзіць: гледзячы на гульню сваімі вачыма, вы заўважыце шмат дробязяў, якія хавае тэлевізійны экран.