Ці можна стаць лекарам ніколі ім не быўшы?

Рецензия

“Не па сваёй ахвоце лекар” – п’еса, напісаная ў 1666 годзе Мальерам, але знаходзячая свайго гледача і ў XXI стагоддзі. Апынуцца ў рэаліях тагачаснага французскага грамадства можна і сёння ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Уладзімір Савіцкі ўвасобіў больш за сорак спектакляў паводле класічнай сусветнай, нацыянальнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх і “Не па сваёй ахвоце лекар”.

Хочацца адзначыць незвычайнае афармленне. Сцэна ўсё дзеянне прыводзіцца ў рух, што надае дынамічнасці дзеянню, хаця першы час было цяжка глядзець на сцэну і акцёраў з-за пастаянных змен у агульным малюнку. Таксама спадабалася музычныя вырашэнні, асабліва жывая віяланчэль, якая стварала нейкую асаблівую атмасферу.

Галоўны герой п’есы – невядомы Зганарэль (грае Аляксандр Палазкоў), якога прымаюць за знакамітага і ўмелага доктара. Цікава назіраць, як паводзіць сябе герой напачатку п’есы і ў канцы, — яго паводзіны змяняюцца, паказваючы сапраўдную сутнасць чалавека. Як просты чалавек, Зганарэль вельмі доўга не можа адмаўляцца, калі яму прапаноўваюць вялікія грошы і вядомасць сярод людзей. Дзякуючы яго прыгожым гаворкам, людзі гатовы аддаць усе залатыя манеты за “цудоўнае”выздараўленне.

Але не ўсё страчана ў душы Зганарэля, бо, нягледзячы на пастаянныя падманы, ён дапамагае двум закаханым Люсіндзе (Вікторыя Кадрава) і Леандру (Дзмітрый Ягораў) быць разам. Зганарэль нават рызыкует у некаторай ступені сваёй рэпутацыяй, каб пераапрануць Леандра ў свайго памочніка, такім чынам пусціўшы яго ў дом Люсінды. Гэта дапамагае закаханым паказаць свае пачцці і спыніць нежаданае вяселле дзяўчыны.

З першых жа пастановак гэты фарс палюбіўся французскай публіцы, ды і цяпер ён застаецца адным з самых рэпертуарных п’ес у Тэатры-Франсэ. Сярод беларускай публікі «Не па сваёй ахвоце лекар» таксама знайшоў свайго гледача і збірае поўную залу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *