Дзевяць фактаў аб моладзевых выданнях БССР, якія вы не ведалі

Новости

Усе ведаюць, што такое “Полымя”, “Маладняк” і “Літаратура і мастацтва”. А ці было нешта іншае ў перыяд СССР? Што тычыцца моладзевага друку, то ён быў вельмі цікавы. Адна з прычын – ідэалагічная палітыка страны. Трэба было сумяшчаць у сабе і грамадска-палітычны настрой, і функцыю навучання маладога пакалення.

Воплатка савецкага дзіцячага часопіса

1. Менавіта ў перыяд з 1920-1930 з’явілася найбольшая колькасць газет і часопісаў на тэрыторыі Беларусі. Самы моцны “бум” з’яўлення новых выданняў прыйшоўся на 1921, 1924, 1926 і 1927 гады.

2. У моладзевых выданнях былі так званыя “дошкі ганьбы”, дзе публікавалі інфармацыю пра студэнтаў ці вучняў, якія зрабілі нешта дрэннае. Гэта магла быць п’янка, дрэнная вучоба, адсутнасць на занятках. Таксама былі і “дошкі гонару”, дзе пісалі пра, наадварот, добрых навучэнцаў і прадстаўнікоў камсамолу.

3. Былі газеты (напрыклад, “Малады камуніст”), якія заклікалі да вызвалення партыі ад правых і нават падтрымлівалі палітычныя рэпрэсіі супраць беларускіх дзеячаў у БССР.

4. Часопісны фармат таго часу быў не А3 і не А4, а крыху большы за А4. Таксама па нормах беларускай мовы часопісы былі не мужчынскага роду, а жаночага. І на кожным нумары пісалі “часопісь”.

5. Газета “Сталінская моладзь” (зараз – “Знамя Юности”) некаторы час друкавалася з апострафамі замест цвердага знака. Гэта звязана з тым, что беларускамоўная тыпаграфія, хутчэй за ўсё, была не прызначана для выкарыстоўвання цвёрдых знакаў. Таму друкавалі як атрымоўвалася.

6. У часопісы і газеты тыпу “Піянер Беларусі” і “Беларускі Піянер” пісалі свае нататкі і вершы ўсе, хто жадаў, была нават сетка юнкораў (юных карэспандэнтаў). Але друкавалі не ўсех: тым, хто не адпаведваў ўзроўню выдання, на апошніх старонках нумара давалі парады, як пісаць лепш і крытыку дасланага матэрыяла.

7. У той час, калі не было інтэрнэта і тэлебачанне было не вельмі развіта, на старонках часопісаў і газет для моладзі можна было знайсці матэрыялы бытавога характару: тлумачылі, як рабіць лыжы, як збіраць грыбы ці ягады ў лесе, дзе і калі лепш лавіць рыбу. То бок давалі нейкую агульную інфармацыю для ўсебаковага развіцця падлеткаў.

8. Менавіта ў моладзевым друку былі надрукаваны творы Я. Маўра, В. Быкава, К. Крапівы, Я. Купалы і многіх іншых. Звычайна творы ў выданнях былі палітычна і ідэалагічна “правільнымі”, каб моладзь была адукавана і ў палітычным плане.

9. На кожную гадавіну смерці Леніна яму былі прысвечаны цэлыя нумары выданняў, дзе друкаваліся творы пра яго, урыўкі з яго прамоў і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *