Прысвойванне беларускай гісторыі іншымі народамі

Абитуриент

Шмат людзей зараз лічыць, што беларускай нацыі вогуле не існуе. Жахліва тое, што і некаторыя беларусы не прызнаюць нашу гісторыю, культуру, не жадаюць вывучаць родную мову, прызнаюць яе мёртвай. Не разумеюць яны, што нашы продкі неслі гэтае ўсё праз гады забаронаў, рэпрэсій і пераследаў беларускай інтэлiгенцыі. Чаму ж у наш час, калі за мову не ссылаюць у Сібір і не расстрэліваюць, паўстае такая праблема?

Неадназначныя гістарычныя факты

Нажаль, многія і зараз разглядаюць Беларусь як “Западный край” Расiі. Гавораць, што ВКЛ – краіна сучасных літоўцаў. Ці правда гэта? Такіх пытанняў не паўстане, калі ведаць, што сучасных літоўцау называлі жамойтамі, а іх край – Жамойціей. Літвой жа называлі сучасныя землі Беларусі, а беларусаў – ліцвінамі. Таксама некаторыя прыводзяць аргумент, што сталіца Вялікага Княства Літоўскага знаходзілася ў Вільне. На гэтае можна адказаць тым, што пачатковая сталіца была у Навагрудку.
Таксама пра існаванне Беларусі часам забывае адна наша суседка, Польшча. Таму бывае так, што некаторыя гістарычныя дзеячы згадваюцца толькі ў прывязцы з Польшчай.
Адам Міцкевіч
Адам Міцкевіч нарадзіўся на Берасцейшчыне 24 снежня 1798 года. Вучыўся ён у Віленскім універсітэце, дзе ўступіў у даволі вядомае і вельмі iстотна паўплываўшае на гісторыю і курльтуру Беларусі таварыства Філаматаў. А. Міцкевіч напісаў шмат твораў на польскай мове, але вельмі часта выкрыстоваў ў іх беларускія словы. Самымі знакамітымі яго творамі лічацца драматычная паэма “Дзяды”, якая складаецца з трох частак, і эпічная паэма “Пан Тадэвуш”.

источник: calend.ru

Тадэвуш Касцюшка
Касцюшка — таксама ўраджэнец Берасцейшчыны. Нарадзіўся ў 1794 годзе. З 1776 па 1783 год Тадэвуш Касцюшка удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША, а пасля вярнуўся на Радзіму. Служыў у польскай арміі. У 1794 ён стаў камандзірам паўстанння. Быў цяжка ранены ў бітве і заключаны ў Петрапаўлаускую крэпасць. Пасля таго, як атрымаў свабоду, Касцюшка уехаў у ЗША, але потым вярнуўся ў Еўропу.

 источник: lesgazeta.by

Пачатак прыгнётаў мовы і культуры

Русіфікацыя беларускага народу пачалася яшчэ у семнаццатым стагоддзі, пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Але і да гэтага, у самой Рэчы Паспалітай, беларуская культура была моцна звязана з польскай. Аднак тады беларускай мовай актыўна крысталіся сяляне былога ВКЛ і гэты час нельга назваць дрэнным для нашай ідэнтычнасці.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расiйскай Імперыі Екацярына II выдала указ, дзе гаварылася аб тым, што жыхары “Западной Руси” павінны размауляць па-руску. У школах забаранілі адукацыю на беларускай мове. Але бліжэй да распаду Імперыі з’явілася шмат пісьменнікаў, якія стваралі вершы і прозу на роднай мове, пачалі выдавацца беларускія газеты і часопісы.

источник: marieclaire.ru

Спроба cтварэння незалежнай Беларусі

У 1918-м годзе адбыўся першы ўсебеларускі з’езд, на якім абмяркоўваліся пытанні аб уладзе і самавызначэнні Беларусі, але бальшавікі разагналі нацыянальны сход. Актывісты гэтага з’езду стварылі раду, якая пасля нямецкага наступлення ў лютым 1918 года абвясціла сабе ўладай. Дзявятага сакавіка рада прыняла другую грамату, дзе была абвешчана БНР (Беларуская Народная Рэспубліка), а 25 сакавіка была дэкларавана незалежнасць. Тым не менш, праіснавала Беларуская Народная Рэспубліка ўсяго год, потым да ўлады зноў прыйшлі Саветы. Гісторыкі спрачаюцца, ці можна назваць БНР сапрауднай дзяржавай, бо яна існавала на акупіраванай тэрыторыі і фактычна была германскай марыянеткай.

источник: news.tut.by

Беларуская мова і культура ў перыяд Савецкага Саюза

Пасля падзення Расійскай Імперыі беларуская мова перастала прыгнятацца. У дваццатыя гады дваццатага стагоддзя Сталін пачаў правадзіць палітыку беларусізацыі. У большай колькасці школ давалі адукацыю на роднай мове. Потым яе ўвялі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Друкаваліся беларускія часопісы і газеты.
Але палітыка беларусіцазацыі таксама хутка згарнулася. Зноу пачаліся рэпрэсіі інтэлегенцыі. Жэртвамі НКУС сталі такія выдатныя дзеячы як Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Максім Гарэцкі. Янка Купала памёр пры загадкавых абставінах. Некаторыя лічаць, што гэта таксама было справай рук НКУС-шнікаў. Многія былі абвінавачаныя ў нацыяналізме.
Рэпрэсіі нанеслі вельмі моцны і непапраўнуы ўдар па развіццю беларускай культуры. Прадмет беларускай мовы аставілі ў школах, яна не была забаронена, але асноўнай мовай зноў стала руская.

источник: faktoved.ru

Беларуская мова и культура з дзевяностых да нашых дзен

Пасля распаду СССР адбыўся небывалы ўзлёт папулярнасці беларускай мовы і культуры. Беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай. Моладзь актыўна ўступала ў розныя нацыянальныя арганізацыі, было модна пісаць по-беларуску, было модна быць патрыётам. Гэта быў глыток свабоды пасля столькіх гадоў прыцяснення нацыянальнай ідэнтычнасці. Але потым, нажаль, ўсё гэта пайшло на спад. Зараз вельмі невялічкі працэнт моладзі цікавіцца айчыннай мовай і культурай. Будзем спадзявацца, что сітуацыя зменіцца і мы зноў будзем ганарыцца сваёй нацыяй і спрадвечнымі каштоўнасцямі.

 



1 комментарий по теме “Прысвойванне беларускай гісторыі іншымі народамі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *