Што такое быць настаўнікам

Абитуриент Важное Культура Разное Универ

Словы, літары, лічбы, першыя вершы і адзнакі — праз гэта праходзіць любы чалавек. Усё гэта і яшчэ пра многае другое дапамагае яму даведацца школа. Але школа — проста памяшкання. Настаўнік — свет у кабінеце, носьбіт інфармацыі і яшчэ многа розных эпітэтаў. Але які ён настаўнік на самой справе?
Я правёў інтэрв’ю ў сярэдняй школе нумар 2 горада Бярозаўкі аб важных пытаннях. Асабістыя і тэматычная пытанні аб прафесіі настаўніка былі зададзены педагагічнаму саставу. Многія адказы памогуць абітурыентам пазнаёміцца з прафесіяй.
Так я даведаўся ад дырэктара школы Паца Яўгенія Часлававаіча, які ён — «ідэальны вучань».
— Для мяне ідэальны вучань — гэты той, хто ставіць мэту бесперапынна здабываць веды і пашыраць свой кругагляд. Вучань, які наведвае школу не дзеля выдатных адзнак, а для самаразвіцця, самаўдасканальвання. З ім цікава на ўроку. У дадатак, ён заўважае ў новых ведах нешта незвычайнае, што выклікае новыя пытання да настаўніка. Гэты вучань, які гатовы паспрачацца з педагогам як роўны з роўным і даказаць свой пункт погляду. Вядома, гэта вучань улюблены ў прадме.
На мой погляд, ідэальны вучань — гэта вучань, які цягнецца да ідэалу.
Не доўга я чакаў адказу на пытанне «Што самае цяжкае і цікавае ў прафесіі?» Сваім раздумам падзялілася Шанько Рыта Андрэеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.
— Я ўпэўнена, што выпадковых людзей у педагогіцы няма!
Прафесію настаўнік нельга назваць работай — гэта прызнанне. Праца настаўніка падзячная, але і цяжка. Настаўнік працуе з дзецьмі, і гэта патрабуе ад яго цэлага рада уменняў: цярпення, мудрасці, прафесіяналізму, павышанага пачуцця адказнасці. Самае цяжкае, на мой погляд, — абудзіць інтарэс у вучняў да прадмета, заматывіраваць на вывучэнне таго прадмету, з якім ідзеш на прадмет.
Працуючы ў школе ўжо некалькі гадоў, я зразумела, што не толькі мы вучым дзяцей, але і многаму самі вучымся ў іх. Побач з імі забываешся аб вечным і розных цяжкасцях. Вучні робяць нас вечна маладымі. Цікаўнасць і бліскучыя вочы маіх вучняў не даюць мне засумнявацца ў тым, што я зрабіла правільны выбар.
Рытарычнае пытанне «11 гадоў у школе ў ролі настаўніка ці у ролі вучня?» быў зададзены намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Рунец Анжаліцы Міхайлаўне. Яе адказ, які можа дапамагчы абітурыентам з выбарам прафесіі, быў дастаткова шырокі.
— Мне вельмі падабаецца мая работа, таму я выбрала другое. Прафесія настаўнік — гэта самае цікавае ў маім жыцці. Яна дазваляе мне заўсёды быць актыўнай, сабранай, ісці ў нагу з часам. Гэта прафесія зараджае мяне энергіяй, станоўчымі эмоцыямі, крэатыўнымі ідэямі, таму што не толькі я вучу сваіх вучняў беларускую літаратуру і родную мову, але мы вучымся адзін у аднаго, набываем вопыт канструктыўных зносін, узаемаразуменне і падтрымкі.
Час ідзе наперад, і кожнае дзіцячае пакалення па-свойму цікавае, хоць і вельмі рознае. Таму сягодня настаўніку трэба быць гібкім, мабільным і сучасным, каб вучань з цікавасцю ішоў у школу, ішоў на урок да свайго настаўніка, таму што яго сацыялізацыя і поспехі ў далейшым залежаць ад таго, якія педагогі яго суправаджаюць у час навучання ў школе.
Вось такія адказы я атрымаў ад сваіх настаўнікаў. Яны ўсе былі розныя, але кожны быў прасякнуты любоўю да сваей прафесіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *