Агні кахання – вечныя агні

Культура

Усе перамагае каханне,

Скарымся ж і мы яе ўладзе.

Вергілій

 

У нашым свеце часам бывае цяжка заставацца аднаму, без кахання, бо яно робіць з простага існавання сапраўднае жыццё. Мастацтва ва ўсе часы было непарыўна звязана з тэмай кахання. Не змаглі абысці гэтую тэму і сучасныя беларускія паэты.

Творча пpaцягвae традыцыі эстэтызму ў бeлapycкaй паэзіі Леанід Дранько-Майсюк, вершы якога нязмyшaнa ўвoдзяць чытача ў cвeт кpacы i гapмoнii, яны пpacякнyты cyлaднымi i вытанчанымі музычнымі iнтaнaцыямi. Лірычны герой у вершах Леаніда — гэта вечны вандроўнік, які шукае свой сэнс жыцця, але, нягледзячы ні на што, ён заўсёды вяртаецца на сваю радзіму, да сваёй жанчыны, як да ідэалу вечнай любові і прыгажосці.

Нельга не адзначыць як аўтар перадае настрой твора праз каляровую палітру:

….Сапфірынка ў акіянічным жыце

Да спевака вяртае нас,

I шэпт аліўкавы: вось так жывіце, —

3 часоў папірусных не згас.

 

Спявак пяе, і з намі ён танцуе

I ў нашай радасці жыве…

I мой уздых, які цябе цалуе,

Засне ў лімонным харастве.

У напрамку інтымнай лірыкі тварыў таксама і Генадзь Пашкоў. Ужо Ў ранніх вершах выявілася Яго ўзнёслае І рамантычнае стаўленне да кахання. Паэт абагаўляе Жанчыну, захапляецца яе хараством, душэўнай пяшчотай, крынічнай чысцінёй. У вершах Генадзя Жанчына, якая кахае, — увасабленне ўсёй зямной прыгажосці, найвышэйшы дарунак лёсу.

У вершы «З табою Першы снегапад» паэт раскрывае цудадзейную сілу кахання:

Першы снег… Любімая, з табою

Самы першы сустракаем снег!

Урачыстай, бела-чыстай мрояй

Атуліў і ў далечы пабег…

Тэму кахання з жаночага пункту гледжання раскрывае Раіса Баравікова. У яе творах каханне паказваецца нам не светлым і радасным, а часцей горкім і непадзеленым. Лірычная гераіня часта мае аўтабіяграфічную аснову, у яе жыцці ёсць месца як радасцям і шчасцю, так і смутку, расчараванням. Аснова творчасці Раісы — гэта адлюстраванне кахання такім, якім яно з’яўляецца на самой справе: жывым, светлым, якое прыносіць боль, але заўсёды трапяткое. Нягледзячы на тое, што тэма кахання заўсёды была і застаецца дамінуючай у творчасці паэтэсы, яе трывожыць той факт, што наш cвeт губляе нешта важнае, людзі менш думаюць пpa выcoкae i вечнае. Бapaвiкoвa пpaз трапную i ўзвышaнyю да мacтaцкaгa aбaгyльнeння дэталь yмee пepaдaць шчымлівае пачуццё пpa caмae дapaгoe, poднae, cтpaчaнae ў дaлёкix гaдax. Хоць бы той пacaджaны дзедам нa ўcпaмiн ля дapoгi кycт язміну, штo ўбaчылa паэтэса з акна цягніка:

Цяпep тoй кycт здaeццa двapнякoм,

штo нeкaлi ляцeў yciм пaд нoгi,

ён зa любым бяжыць тaвapнякoм,

бяжыць…

i зacтaeццa ля дapoгi.

 

А вось Ніна Мацяш у сваім творы «Усё было: і сон, і парыванне» паказвае, што рамантычныя адносіны, сапраўднае каханне, можа вынесці любыя выпрабаванні. Асуджэнне грамадства, часам дурныя, неапраўданыя ўчынкі і рашэнні губляюць сэнс перад сілай сапраўднага кахання. Таксама Ніна ў гэтым творы з страфы ў страфу паўтарае вельмі важную рэч: «Нянавісці ніколі не было». І гэта так — няма месца нянавісці там, дзе ёсць каханне:

Усё было: і сон, і парыванне,

Высокі ўзлёт, і марнасці сіло,

I нараканне, і самаз’яднанне.

Нянавісці ніколі не было.

Нас не заўжды дастойна і цярпліва

Да разумення пачуццё вяло.

Так часта я была несправядлівай.

Нянавісці ніколі не было.

Тэма кахання з’яўляецца вечнай тэмай для творчасці любога напрамку. Стагоддзямі пісьменнікі, мастакі, скульптары, музыкі праслаўлялі і ўвекавечвалі ў сваіх тварэннях сапраўднае каханне. Ужо тысячы і тысячы твораў мастацтва прысвечаны гэтаму вечнаму пачуцці, але тэма не вычарпаная і цяпер. І не будзе вычарпаная ніколі, бо агонь любові — вечны агонь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *