Вось ужо колькі часу для журналістаў актуальным застаецца пытанне папулярызацыі беларускай мовы ў сродках масавай інфармацыі. Дзеля абмеркавання гэтагай тэмы 23 мая на факультэце журналістыкі быў арганізаваны круглы стол “Беларуская медыяпрастора”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты факультэта, выкладчыкі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, якія выступілі ў ролі экспертаў. Арганізацыяй пляцоўкі для дыскусій займаўся Савет стараст факультэта журналістыкі. У якасці медыятара мерапрыемства выступіла Марыя Дашкевіч, старшыня Савета стараст на факультэце:
— Яшчэ ніколі Савет стараст журфака не арганізоваў мерапрыемства такого тыпу, таму складанасці ўзнікалі на кожным этапе. І усе ж такі ў нас атрымалася зрабіць цікавую і плённую дыскусію, вынікі якой будуць распаўсюджвацца сярод студэнтаў, а таксама дапамагаць ім больш разумець пытанні і праблемы, якія яшчэ не раз будуць узнікаць на іх прафесійным шляху.
Марыя Дашкевіч
Галоўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі становішча, праблемы, аўдыторыя і актуальнасць беларускамоўных СМІ. Таксама закранулі некаторыя пытанні, звзязаныя з наяўнасцю кросмоўных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.
Арганізатары мерапрыемства ўпэўнены, што ўдзел ў круглым стале дапамог студэнтам больш дакладна разабрацца з сітуацыяй, якая адбываецца зараз у беларускамоўнай медыясферы.
Студэнтка 1 курса факультэта журналістыкі Елізавета Петрусёва згодна з тым, што будучым журналістам карысна і цікава ведаць пра новыя тэндэнцыі ў беларускай журналістыцы:
— Мне было цікава паслухаць, што думаюць мае калегі наконт беларускай мовы ў СМІ і ўвогуле. Вельмі прыемна, што людзі добра валодаюць роднай мовай і хочуць яе ведаць і распаўсюджваць. Спадабалася, што запрасілі прадстаўнікоў СМІ, якія былі заахвочаны паразмаўляць і паразважаць з намі разам. Я як супрацоўнік радыё «Культура» буду лепей ведаць становішча нашай беларускамоўнай медыяпрасторы, лепей разумець, куды трэба рухацца і што ўласна я магу зрабіць для таго, каб беларуская мова пашыралася і жыла.
Петрусёва Елізавета
Удзельнікі круглага стала
Фотаздымкі Роўда Анастасіі
Правило № 1, как делать фото. Нежелательно снимать против света. Окно должно быть всегда у вас за спиной. Кадры, сделанные против света, часто получаются не очень удачными.
Обязательно передам это автору фотографий.