
У пасёлку Ратамка, які знаходзіцца недалёка ад Мінска, стаіць вельмі цікавы будынак. Гэта не звычайная пасялковая хата, а самы сапраўдны дом с нечысцю…
Упершню аб «доме з чарцямі» даведаліся яшчэ ў далёкім 2017 годзе. Паступова фасад абрастаў чарапамі, рознымі пачварамі і чарцямі, што безумоўна не спадабалася мясцовым жыхарам. Людзі, напалоханыя незвычайным будынкам, пісалі скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай забараніць будаўнічыя дзеянні на гэтым «праклятым» участку. Але што могуць прад’явіць уладальніку будынка, калі ён усё робіць на сваёй тэрыторыі і ніяк не перашкаджае суседзям займацца іх справамі? Вось і Дзяніс Міхайлавіч Корабаў не можа зразумець прычыны незадаволеннасці людзей.

Дзяніс Корабаў – беларускі байкер, гаспадар «дома з чарцямі» ўласнай пярсонай. Ён амаль не з’яўляецца ў Ратамцы, жыве з сям’ёй у Віцебску, адкуль і кіруе будаўніцтвам. Выглядае Дзяніс даволі экзатычна: шызы шар галавы з касічкамі ніжэй плячэй, сярэдні целасклад, на галаве з абодзьвух бакоў прысутнічаюць татуіроўкі з чарапамі, а можа з нечым іншым, вядомым толькі самому Корабаву. Домам Дзяніс Міхайлавіч валодае ўжо 20 гадоў. І яшчэ 10 гадой плануе дабудоўваць яго. Не палічыць усіх грошай, якія пайшлі на будаўніцтва жахлівага дома з рознымі пачварамі.
Журналістаў Дзяніс пазбягае, набрыдла яму адказваць на адны і тыя ж пытанні па некалькі разоў. Не, не шкада яму марнаваць грошы на стварэнне дзікаватых скульптур. «Мне не патрэбны звычайныя рэчы, — адмеціў Корабаў, — значна, каб працэс стварэння скульптур быў цікавы для яе стваральніка, мастака, які працуе над дызайнам». Па словах уладальніка і яго памошнікай, ні адна з скульптур не была прадумана загадзя. Мастак карыстаецца только сваёй фантазіяй. Байкер сказаў так: «Проста на сваім участку мы ствараем маленькую частку свайго міру, у якім нам добра і камфортна». Другім па папулярнасці і адным з самым улюбленных пытанняў ад журналістаў з’яўляюцца пытанне пра рэлігію Дзяніса Корабава. Няўжо ён праваслаўны? А можа сатаніст? Які веруючы чалавек будзе ствараць нейкі дом с нечысцю? Корабаў будзе. Мужчына праваслаўны. Яго захопленне міфалогіей ніяк не шкодзіць веры.
З уладальнікам разабраліся, а што ж можна расказаць пра сам спрэчны дом у Ратамцы? Фасад дома зачынены перапляценнямі шчупальцаў васьмінога. На даху будынка як-быццам зладзілі баль усе зліткі свету паскуддзя. Там-сям тырчаць чорныя рукі і чарапы, чарапамі выкладзены купал альтанкі. Розныя пачвары глядзяць прама на цябе і нібы смяюцца ў твар. Здаецца, працягнеш руку і дом паглыне цябе, забярэ ў свой уласны свет, вядомы толькі яму.

Зразумелая справа, што людзей старэйшага пакалення, якія жывуць зусім побач, абурае і палохае выдатная мясціна Ратамкі. Бабулі та дзядулі баяцца хадзіць са сваімі ўнукамі каля гэтака месца. Марыя, адна з жыхарой пасёлка, паведаміла: «Спачатку дом выглядаў сімпатычна, унучка параўновалла яго з казачным палацам. Але калі з плота пачалі «лезці» чорныя рукі і чарапы, а на страсе з’явіліся чэрці – гэта стала пераборам. Цяпер унучку міма не ваджу».
«Дом з чарцямі» выклікае ў кожнага сваі эмоцыі: хтосьці застаецаа ў захапленні ад прыгажосці і дэталёвасці скульптур, а хтосьці спяшаецца ў жаху з’ехаць і больш не ўспамінаць пра мімалётна ўбачаны будынак. Я ж лічу гаспадара дома цікавай асобай, здольнай тварыць неверагодныя рэчы і будаўніцтва яго дома таму пацверджанне. У гісторыі беларускай архітэктуры нічога падобнага яшчэ не было.

Як цікава вас чытаць! Можа вы нават і рубрыку на ВЕБСМІ зробіце, дзе будзеце распавядаць пра містычныя мясціны Беларусі)