Падарожнічаю па роднай зямлi — выпуск № 2

Новости

Працягваючы тэматыку «Падарожнічаю па роднай зямлі», я хачу пазнаёміць вас са спісам лепшых вадаёмаў у Мінскай вобласці на маю думку. Беларусь — сінявокая краіна, азёрны край. У нашай маленькай, але прыгожай краіне 20 тысяч рэк і каля 11 тысяч азёр, глыбока звязаных вузамі гісторыі. Сёння, я раскажу Вам пра тры лепшыя месцы, на якiя трэба звярнуць увагу ў пошуках адпачынку ў Беларусі ў гарачую пару года.

Першы наш прыпынак — Вілейскае вадасховішча. Гледзячы на ​​прыгажосць мясцовых відаў, нават не верыцца, што ўсё гэта зрабілі людзі, маці-прырода ўнесла важкі ўклад ва ўладкаванне дадзенай мясцовасці. Апроч таго, што тут можна плаваць не асцерагаючыся за свае жыцця, бо пляж дастаткова добра абсталяваны, каля Віленскага вадасховішча ёсць кемпінг, у якім можна весела правесці час са сваімі сябрамі ці сям’ёй.

Калі вы хочаце наведаць гэтае выдатнае месца, пагрузіцца ў прыроду мясцовасці, правесці час са сваёй сям’ёй, парыбачыць, то абавязкова прыязджайце сюды!

Да Вілейкі вы можаце дабрацца самастойна на ўласным аўтамабілі. З Мінска (95 км): ад МКАД 43 км да в. Радашковічы, паварот на Маладзечна (32 км да г. Маладзечна), паварот на г.Вілейка (20 км да г.Вілейка).

Ідзем далей, наступны прыпынак: Пляж на вадасховішчы Дразды. Адзін з самых прыгожых і чыстых пляжаў Мінска. У лесапарку, размешчаным на беразе вадасховішча, ёсць мноства прыгожых фантанчыкаў, вадаспадаў і іншых цікавых лакацый. У Драздах восем пляжаў з распранальнямi, дзіцячымі пляцоўкамі, а таксама пляцоўкамі для пляжнага валейбола.

Да пляжу можна дабрацца грамадскім транспартам: аўтобусы № 44, 119с, 136 да прыпынку «Ржавец» ці «Аквапарк».

Апошнюю пазіцыю ў маім спісе займае Мінскае мора. Тут ёсць літаральна ўсё, што можа спатрэбіцца вам на пляжным адпачынку. Тут ёсць: яхтынг, палёт на кайце, кайтынг. Для ўсiх жадаючых даступна нават арэнда катамарана ці лодкі. На Мінскім моры вялізная колькасць месцаў для перакусу, а таксама цэлых 10 пляжаў — ці гэта не нагода на працягу лета наведаць іх усе і вырашыць, дзе лепш за ўсё? Гэтае месца ацэняць і аматары рыбалкі

Да Мінскага мора вядзе траса Мінск-Маладзечна. Таксама дабрацца да вадасховішча можна аўтобусамі № 219, 225, 227, 419 ды прыпынку «Менскае мора».

Спадзяюся, рэшту гэтага па-сапраўднаму гарачага лета, вы правядзеце на пляжах , якія я падабрала спецыяльна для вас і дадзiце ім сваю канструктыўную ацэнку, а таксама выбярыце свой любімы, які будзеце наведваць кожны сезон!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *