За час вайны на Украіне ў Беларусь пераехала сотні сем’яў. Алёна Машавец і Аляксандр Козуб – адны з тых, хто знайшоў свой другі дом на чужой зямлі. Амаль 7 гадоў яны жывуць на Шклоўшчыне і мараць застацца тут назаўсёды.
Сям’я бегла ад вайны з горада Угледар Данецкай вобласці. Жыць у пастаянным страху і трывозе за сваіх дзяцей яны не змаглі.
– Калі пачаліся бамбёжкі, я была ў дэкрэтным адпачынку з малодшым сынам Лёшам, дачцэ Вераніцы было дзевяць, – расказвае Алёна. – Муж працаваў вадзіцелем. І кожны раз, калі выпраўляла яго на працу, вельмі баялася і за яго, і за дзяцей. Сэрца замірала, калі чулі гэты страшны гул снарадаў. Сябры, суседзі, знаёмыя пачалі шукаць выратавання ў іншых месцах. Пакінуць Радзіму давялося і нам.
Шклоўшчына цёпла сустрэла іх сям’ю. У аграгарадку Любінічы прадаставілі дом, у мясцовай гаспадарцы прапанавалі работу: Аляксандр уладкаваўся ў “Амкадор-Шклоў” вадзіцелем, Алёна – аграномам-насенняводам.
– Мы прыехалі сюды з пустымі рукамі, – успамінае Алёна. – І адразу па дапамогу прыйшлі мясцовыя жыхары. Неслі ежу, бульбу, закаткі. Значную фінансавую падтрымку аказаў Чырвоны Крыж. Мы вельмі ўдзячный за такі цёплы прыём, за шчодрасць і дабрыню беларускага народа.
Жыллё, праца, а галоўнае – мір і спакой. Тут у іх ёсць усё. І ужо тут, на беларускай зямлі ў іх нарадзілася дачка Маша. І цяпер малая радзіма дзяўчынкі – шклоўская зямля.
–Мы вельмі любім месца, куда прывёў нас лёс, – дзеліцца Аляксандр. –Год назад назад пераехалі ў Шклоў. Гэта прыхожы, утульны, ужо родны і любімы горад. У вольны час ходзім у парк, гуляем, забаўляем дзяцей, атрымліваем асалоду ад цеплыні гэтага месца.

Зараз Аляксандр шчыруе вадзіцелем аўтапарка. Алёна развівае сваё хобі – вырабляе торты і дэсерты на любы густ. Радуе імі сваіх дамачадцаў, сяброў і знаёмых. Хутка ў сям’і чакаюць папаўненне. А ў наступным годзе яны плануюць атрымаць кватэру.

– Безумоўна, жыць далёка ад Радзімы нялёгка, – прызнаюцца нашы героі. – Там у нас засталіся бацькі, бабулі, родзічы. Мы вельмі сумуем па ім, хвалюемся і молімся, каб хутчэй пабачыцца і абняць адзін аднаго, пагутарыць і проста пабыць побач. Аднак вяртацца туды жыць не збіраемся. Там страшна. Тут у нашых дзяцей шчаслівае, бесклапотнае і спакойнае дзяцінства. Тут наш дом.
Цікавая і сапраўды журналісцкая праца! Павага за такія тэксты)
Цалкам згодна! Прыемна чытаць!