Беларуская мова — мілагучная мова нашых продкаў.
Разнастайныя моўныя сродкі робяць яе больш прыгожай, выразнай і дакладнай.
Такіх моўных сродкаў вялікае мноства, але зараз гаворка пойдзе пра фразеалагізмы.
А што такое фразеалагізм?
Фразеалагізм — гэта выраз з пэўным зместам слоў, якія ў дадзеным спалучэнні маюць іншае значэнне, чым пры ўжыванні гэтых слоў паасобку. Фразеалагічныя абароты надаюць мове вобразнасці, робяць яе больш яркай.
Зараз мы паглядзім на прыроду ўзнікнення і значэнне некаторых з іх.
- Блёкату аб’еўся — звар’яцеў
Што ты, цётка, звар’яцела, ці мо блёкату пад’ела… (Я.Купала)
Чаму ж так кажуць?
Блёкат — гэта двухгадовая травяністая расліна, якая выкарыстовывалася для абязбольвання, а з-за псіхаактыўных якасцяў яго ўключалі ў склад «чароўных зелляў».
«Лісце, насенне і сок, пры прыёме ўнутр выклікаюць неспакойны сон, падобны сну п’янага, які доўга цягнецца і з’яўляецца смяротным для пацыента. Мыццё ног у адвары блёкату, а таксама часта водар яго кветак наводзіць сон» ( Джон Джэрард у сваёй кнізе пра расліны).
Цікава, што менавіта блёкат, як мяркуюць, быў асноўным кампанентам яду, які прыняў Рамэа ў трагедыі У. Шэкспіра «Рамэа і Джульета».
- Варфаламееўская ноч — безсэнсоўнае забойства, жорсткая бойка
Тыя страшныя падзеі, якія ляглі ў аснову фразеалагізма, адбыліся ў ноч на 24 жніўня ў 1572 годзе. У тую ноч, было забіта і знішчына ад 3 да 5 тысяч гугенотаў (французскіх пратэстантаў). Адбылася гэтая крывавая разня на рэлігійнай глебе і нават зараз абазначае раптоўнае і жорсткае знішчэнне.
- Дамоклаў меч — пагроза
Гісторыя гэтага фразеалагізма засноўваецца на грэцкай легендзе аб тыране і яго сябру.
У Дыянісія быў сябар Дамокл, які аднойчы сказаў: «пажыць бы мне, як жывуць Тыраны!»
Дыянісій адказаў: «будзь ласкавы!»
Дамокла раскошна апранулі, умасцілі духмяным алеем, пасадзілі за пышны баль, усе вакол мітусіліся, выконваючы кожнае яго слова.
Сярод балю ён раптам заўважыў, што над яго галавой са столі звісае меч на конскім воласе.
Кавалак засеў у яго ў горле.
Ён спытаў: «што гэта значыць?»
Дыянісій адказаў:» гэта значыць, што мы, Тыраны, заўсёды жывем вось так, на валасок ад гібелі».
(М. Л. Гаспараў «Займальная Грэцыя»)
У ЗАВЯРШЭННЕ
У завяршэнні хачу прывесці цытату аднаго вялікага чалавека:
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе,
Хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У. Караткевіч)
Любіце, шануйце і ніколі не забывайце сваю мову.
Вялікі дзякуй за ўвагу!