Часам хочацца паехаць адпачываць, забыцца пра штодзённую руціну, але пры гэтым правесці свой водпуск цікава, карысна, а яшчэ і смачна. На першы погляд такое здаецца немагчымым, але толькі не для меня. Я знайшла від такога адпачынку – гастранамічны турызм. Гэта экскурсіі па нейкіх гістарычна-значымых мясцінах, знаёмства з якімі адбываецца праз дэгустацыю страў нацыянальнай кухні.
У многіх краінах ёсць цікавыя гастранамічныя маршруты, самыя папулярныя з іх знаходзяцца ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Польшчы, Кітаі і Тайландзе.
Кожная краіна імкнецца прапанаваць турыстам унікальную «ізюмінку»: у Францыі гэта круасаны і багеты, сыры, вустрыцы, труфелі, шчодра прыпраўленыя праванскімі травамі і духмяным аліўкавым алеем. У Італіі турыстам прапануюць піцу і пасту з рознымі напаўняльнікамі, свежыя сыры. У Швецыі турыстам спадабаецца знакаміты хлеб з хрумсткай скарыначкай і сітаватым мякішам. У Швейцарыі іх пачастуюць шакаладам, які растае ў роце. За морапрадуктамі едуць у краіны Скандынавіі: Данію, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю. Аматараў экзатычнай кухні запрашаюць Тайланд, Кітай, Японію, Марока і Паўднёвую Афрыку.
Але навошта далёка ехаць? Гастранамічны турызм набірае папулярнасць і ў Беларусі. Такія туры даюць магчымасць не толькі прадэгуставаць розныя нацыянальныя стравы, даведацца рэцэпты іх прыгатавання, самастойна спячы беларускі хлеб ці напячы дранікаў, але і бліжэй пазнаёміцца з самай краінай, яе культурай, побытам і традыцыямі. У Беларусі існуе некалькі месцаў, дзе развіваецца гастранамічны турызм:
- Строчыцы — унікальны музей пад адкрытым небам, з магчымасцю паабедаць або павячэраць у лепшым рэстаране нацыянальнай кухні «Камяніца».
- Дудуткі — музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій, самабытны аб’ект у Беларусі, які наведваецца часцей за іншых. Экскурсія з дэгустацыямі мясцовых прадуктаў
- Дукорскага маёнтак — былая старажытная панская сядзіба з перавернутым домам
- Парк гісторыі Сула — цэнтр культурнага і свецкага жыцця XVIII стагоддзя
- Мірскі замак — жамчужына сярэднявекавога дойлідства Беларусі, помнік сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
- Нясвіж — сталіца некаранаваных каралёў Рэчы Паспалітай
Галоўная асаблівасць беларускай кухні заключана ў тым, што ўсе стравы смачныя і прыгатаваны з душой. Якая ж на смак Беларусь? Паспрабуйце самі!