Міжнародны дзень роднай мовы

Важное Главное Культура

Дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года ва ўсім свеце. Дата для Дня была абрана ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Дацы 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы .

 

21 лютага 2003 года з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Каіціра Мацуура, які займаў тады пасаду Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, зазначыў: «Чаму столькі ўвагі надаецца роднай мове? Таму што мовы складаюць непаўторны выраз чалавечай творчасці ва ўсёй яе разнастайнасці. Як інструмент камунікацыі, успрымання і разважання, мова таксама апісвае тое, як мы бачым свет, і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Мовы нясуць сляды выпадковых сустрэч, розныя крыніцы, з якіх яны насычаліся, кожны ў адпаведнасці са сваёй асобнай гісторыяй».

Родная мова-гэта тое што з намі з самага нараджэння, самае каштоўнае багацце народа. Мова — гэта не проста сродак зносін паміж людзьмі, гэта сапраўдны скарб, перададзены нам продкамі.

Мы толькі тады адчуваем хараство роднай гаворкі, калі чуем яе пад чужымі нябёсамі!

 

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Cа мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Якуб Колас

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *