Кніга — гэта самы вялікі настаўнік для ўсіх людзей. Яна выхоўвае чалавека як асобу,адкрывае перад ім новы цікавы свет, фарміруе ў яго жыццевыя погляды і меркаванні, развивае нас , вучыць думаць, марыць , фантазіраваць.Нездарма Францыск Скарына казаў: “Любіце кнігу, бо яна- крыніца мудрасці, ведаў і навукі”. Я хачу расказаць пра маю любімую кнігу, якую напісаў Джэк Лондан, “ Вандроўнік сярод зорак”.
Часам, прага жыцця мацней любых умоўнасцей і забабонаў. Калі пачынаецца барацьба за існаванне,і цела паступова слабее, дух знаходзіць у сабе сілы змагацца да самага канца. Не, цела гэта не есць мы. Мы нешта большае, чым абалонка, якая робіць нас нябачнымі для ўсіх людзей. Бо чалавек складаецца з ідэй,унутранай сілы і волі, якую цяжка зламаць,калі дух ніякім чынам не захоча здаваць свае пазіцыі. У Джэна Лондана амаль у кожным творы есць моцная асоба,якая здзіўляе сваім жыццялюбствам, нягледзячы ні на якія выпрабаванні.У рамане “Вандроўнік сярод зорак”гэты чалавек -Стэндзінг . Не магу перадаць словамі наколькі я закаплялася галоўным героем,яго мужнасцю і здольнасцю глядзець прама ў вочы любым небяспекам і выпрабаванням. Я б назваугэту кнігу — «Настальгіяй» . Твор вяртае нас , разам з галоўным героем, у дзяцінства , да ўспамінаў пра мінулыя дні і распавядае пра жыцце, якое мы, магчыма, ніколі не жылі, але ўспаміны пра яго будуць мець нейкі неверагодны водгук у нас.
Гэты твор вельмі паўплываў на мяне ,мае погляды на жыцце і думкі. Сапраўды выдатны і атмасферны раман. Я не пашкадавау , што вырашыу акунуцца ў гэтую чароўную,дзіўную гісторыю.
Я магу сказаць , што кнігі- гэта тое, што прымушае чалавека думаць і развівае яго розум , таму іх важнасць у жыцці чалавека складана пераацаніць.
Мне не зразумела, чаму сёння людзі развучыліся шанаваць кнігі? Чытаюць усё з кампутара, а бо нішто не заменіць пах новай паперы і прыемны шолах старонкі. Трэба чэрпаць з літаратуры ўсё самае важнае і карыснае. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі. Яна дапамагае чалавеку вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра ўвесь свет. Таму яе і называюць крыніцай ведаў.
