Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым Уладзімір Караткевіч Кожная нацыя адрозніваецца ад іншай. На гэта паўплывае геаграфічнае месцазнаходжанне, краіны-суседзі, гісторыя і іншае. Але што сабой уяўляе
беларускі народ?
Пачынаецца раман з таго, што нам расказваюць гісторыю сям’і Кагутоў. І
ўжо тут можна заўважыць адметную рысу беларусаў: калі Марк забіў свайго бацьку, яго “ніхто з аднавяскоўцаў і словам, і міргам нават не асудзіў”. Гэта паказвае тое, як людзі ставіліся не да забойцы ўвогуле, а да розных сувязей з д’яблам, з чымсьці цёмным і злым. Для народа гэта апаганенне душы было горш за смерць.
Каб паказаць вобраз народа, трэба таксама сказаць пра Кагутоў увогуле (Даніла, яго сын з жонкай і дзецьмі). Яны жывуць проста, як звычайныя беларусы таго часу. У іх няма шмат грошай ці вязлізнай хаты. Ім патрэбна неяк жыць і карміць сям’ю з 9 чалавек, дык яшчэ і Алеся прывезлі на “дзядзькаванне”. Нягледзячы на гэта, дзеці выраслі шчырымі і выхаванымі (наколькі гэта магчыма), яны любяць, паважаюць адзін аднаго і з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі. Важнай дэталлю яшчэ з’яўляецца песня дзеда, якая паказвае ўсю суровую праўду жыцця беларускага народа, які нават не ведае, ці не хоча ведаць, як ён называецца.
Вясковае выхаванне простага народа асабліва прыкметна ў параўнанні з манерамі паноў. Алесь, пасля жыцця з Кагутамі, вельмі адрозніваўся ад сваіх бацькоў і іх акружэння: ён размаўляў на мужыцкай мове, не памятаючы французскую, прасынаўся раней, чым звычайныя паны. Я лічу, что ў хлопчыка таксама ёсць нейкая сувязь з прыродай і жывёламі. Яго стаўленне да жыцця, яго думкі не звязаны з балямі, урокамі ці паляваннем дзеля забавы.
Калі гаварыць пра вобраз народа, усё ж нельга апусціць адзін момант. Нягледзячы на адрозненні паміж мужыкамі і панамі, яны маюць нешта агульнае — павагу да Радзімы і продкаў. Гэта асабліва прыкметна тады, калі Алесь прымаў пострыг. Хлопчык даў бацьку абяцанне, што будзе шанаваць продкаў, заўсёды памятаць пра іх і абараняць ад ворагаў.
Яшчэ трэба сказаць пра Півошчы. Вёска была вялікая, людзі працавалі многа. Мужыкам увогуле жылося цяжка пасля падзелу Польшчы. “Прыдняпроўскія мужыкі заўсёды былі дзерскія, з нейкімі аж казацкімі замашкамі”. Пан Кроер растрос шмат грошай за мяжой, перастаў залічваць вознікам дарогу, на гадзіну сакраціў абед у зімовыя паншчынныя дні, прыбавіў дзень паншчыны. І калі спачатку мужыкі тольку бурчалі, то тут ужо нехта падпаліў Кроераву адрыну. “Можа, нмчога не было б, але нашкодзіў год”. І вось Кроер учыніў згон, які скончыўся бунтам. І вось цэлы натоўп пайшоў на пана. Аднак калі толькі з’явіліся татары-вартаўнікі, то людзі адразу ж пабеглі. “Вы ж, палахліўцы, вёскай ад дзесяцёх уцякалі”. Гэта ўжо паказвае то, што,
нягледзячы на свой бойкі характар, народ усё роўна застаеццы простым народам, які баіцца ўлады і зброі, супраць якой, на іх думку, не могуць стаяць.
Беларускі народ адрозніваецца ад іншых. Гэта ў большасці простыя сяляне, якія працуюць у полі. Яны не лезуць у палітыку, стараюцца быць вернымі ўладзе, паважаюць родны край і шануюць свае карані. Народ мае шнутраны стрыжань, але людзі самі па сабе не ваякі.