Выбраць прафесію — задача цяжкая. Асабліва, калі падабаецца адразу ўсе. І ў такім выпадку вырашыць пытанне дапаможа прафарыентацыйны праект “Курс на журфак”.
“Журналіст — гэта творчая прафесія, яна сумяшчае ў сабе адразу ўсе астатнія. Бо нельга напісаць матэрыял на тэму медыцыны, калі не ведаць мінімальнай яе тэрміналогіі. Так жа і са спортам. Як узяць інтэрв’ю ў знакамітага футбаліста, калі нічога не разумееш у гэтым? Навучыцца ўсяму і адразу можна на факультэце журналістыкі БДУ”. Менавіта так я пачала сваю прафарыентацыю ў Шашкоўскай сярэдняй школе. Расказала пра тое, якія спецыяльнасці ёсць на факультэце, якія змены плануюць правесці з імі. Мая аўдыторыя была па-сапраўднаму зацікаўлена, школьнікі задавалі пытанні і імкнуліся ўзнаць яшчэ шмат чаго новага пра факультэт журналістыкі.
Я адпраўлюся на прафарыентацыю яшчэ ні ў адно места, бо хочацца, каб пра гэты факультэт ведалі ўсе выпускнікі і не толькі. Журфак запрашае!