Памяць у сэрцы жыве…

Новости

   З моманту Вялікай Перамогі прайшло ўжо 78 год, але памятаць пра страшныя падзеі таго часу мы павінны і сённі. Вялікая Айчыннай вайна не абышла бокам не адну беларускую сям’ю. Мая таксама не выключэнне. Я вельмі зацікавілася, таму папрасіла сваю бабулю Раісу Калкоўскую расказаць пра майго прадзеда Шыбко Міхаіла Іванавіча, які ў якасці кулямётчыка змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі:

Мой тата — смелы і адважны мужчына. На фронт быў прызваны ў 1944 годзе, але вярнуўся толькі ў чэрвені 1945 года. Ён часта расказваў пра жахі вайны, як было цяжка, як хацелася дадому, але змагаліся да апошняга, бо галоўнай мэтай была перамога. Тата быў узнагароджаны медалем “За баявыя заслугі” і “За адвагу” за тое, што ў 1945 годзе каля вёскі Ларцэн куляметам расстраляў цэлую групу немцаў, але, на вялікі жаль, быў цяжка паранены, таму да канца чэрвеня знаходзіўся ў госпіталі. Ён атрымаў цяжкае раненне: сківіца была прабіта наскрозь. Яшчэ пасля вайны ён доўга не мог есці, але з цягам часу рана загаілася.

Прадзед памёр, на вялікі жаль, за два гады да майго нараджэння, таму нават не бачыў сваю праўнучку, але заставіў пасля сябе самае галоўнае. Ён заставіў памяць, якую я буду захоўваць усё сваё жыццё.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *