На вуліцах Мінска за ўсю гісторыю яго існавання ўстаноўлена звыш шасцідзесяці помнікаў, скульптур, манументаў і скульптурных кампазіцый. Менавіта помнікі ў многім вызначаюць каларыт горада. Яны могуць адначасова з’яўляцца творамі мастацтва, адлюстраваннем гісторыі і проста арыгінальным і прыгожым дапаўненнем гарадской архітэктуры.
Цэлая група помнікаў прысвечана знакамітым асобам, біяграфія якіх так ці інакш звязана з Мінскам. Тут ёсць помнікі Адаму Міцкевічу, Максіму Горкаму, Янку Купалу, Аляксанлру Пушкіну, Максіму Багдановічу, Марату Казею, Францыску Скарыне, Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну Марцінкевічу і іншым дзеячам розных часоў.
Калі спытаеце у мінчукоў, якія яны ведаюць помнікі і мемарыялы, прысвечаныя самай страшнай вайне 20 стагоддзя, то найперш пачуеце: манумент Перамогі.
Пасля гараджане дададуць у спіс экспазіцыі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, танк ля Дома афіцэраў, стэлу “Мінск — горад-герой”, скульптурную групу “Дзед Талаш”, мемарыял “Востраў слёз”, прысвечаны воінам-афганцам, і мемарыял “Яма”, звязаны з памяццю пра ахвяр гітлераўскага генацыду. Але ёсць сярод іх і не зусім вядомыя жыхарам Мінска помнікі архітэктуры, што расказваюць пра жорсткія падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Хочыцца пачаць з героя, іменем якога нядаўна была названа мая школа. Мікалай Кедышка – падпольшчык ВАВ, Герой Савецкага Саюза. Свой дом камсамолец Кедышка прыстасаваў для падпольнай дзейнасці. А ў будучыні стаў кіраўніком падпольнай групы Андруша…
Непадалек ад нас знаходзіцца вуліца Герасіменка Назара – удзельніка Мінскага падполля ў гады вайны. Жонка Таццяна і дачка Люся дапамагалі яму. У 1942 годзе гітлераўцы арыштавалі ўсю сям’ю і пасля допытаў знічтожылі ў душагубцы. У маім раёне, іменем Герасіменкі была названа вуліца. На доме №1 прымацавана мемарыяльная дошка, каля гімназіі №25 устаноўлены бюст Люсі Герасіменкі.
Іван Кабушкін ён жа Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 года з’яўляўся кіраўніком групы Мінскага падпольнага гракама. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні нелегальнай літаратуры.
Варваршэня – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля тэрыторыі Мінскай вобласці. Застаўшыся на акупіраванай ворагам тэрыторыі, ён з першых дзён стаў актыўным арганізатарам народнай барацьбы з акупантамі.
Ліза чайкіна – герой Савецкага Саюза. Жыццё і подзвіг знайшлі адлюстраванне ў мастацтве: раман Бірукова «Чайка», музыцы, паэзіі. Іменем Лізы Чайкінай названа вуліца ў Заводскім раёне, устаноўлены помнік у скверы.
Уладзімір Амельянюк – журналіст, які узначаліў падпольную рэдакцыю “Звязды”, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля, Герой Савецкага Саюза.
Юліус Фучык – пісьменнік, крытык, журналіст, нацыянальны герой Чэхіі. Напісаў кнігу “Рэпартаж з пятлёй на шыі”, аб’ёмам у 100 старонак.
Іскаліеў Сундуткалі – аўтаматчык стралковага палка Беларускага фронта. У крытычны момант бітвы кінуўся на амбразуру дзота і закрыў яе сваім целам. Пахаваны ў пасёлку Магутны Партызан.
Я правяла шэраг даследаванняў сярод 40 вучняў, якія паказалі пэўныя вынікі. Большая колькасць вучняў не ведае, хто такі Юліус Фучык.
Вывучэнне матэрыялаў і дакументаў Вялікай Айчыннай вайны, паказала, што назвы вуліц і помнікаў у Заводскім раёне адлюстроўваюць значную частку гераічнага мінулага горада Мінска і заслугоўваюць увагі і памяці з боку беларусаў.
Спіс літаратуры:
- Аляксееў А. Ліза Чайкіна – М.: газ. Праўда, 2003
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І.
- Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1995. – С. 34.
- Варваршэня Іван Дзянісовіч // Біяграфічны даведнік — Мн.:
- «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1982. – Т. – С. 19. – 737 с.
- Усенародная барацьба ў Беларусі. У 3 т. Мінск. «Беларусь». 1984.
- Героі Савецкага Саюза: Кароткі біяграфічны слоўнік / Папярэд. рэд. калегіі І. М. Шкадаў. – М .: Военіздат, 1987. – Т. 1 / Абае Любічаў /. – 911 с.