
Зіма — ідэальная пара года для гарачай кавы, цікавага фільма, а значыць, для цёплага сямейнага вечара. Якраз для вас, каб яшчэ больш упрыгожыць вечар, я падрыхтавала падборку кінапрэм’ер. Некаторыя навінкі ўжо можна ўбачыць у кінатэатрах, а астатнія, на жаль, давядзецца яшчэ пачакаць.
1. Адназначна першае месца займае “Елкі 10”. Навагодні фільм паспеў з’явіцца ў кінатэатрах! Ужо пасля першай часткі, якая выйшла ў 2010 годзе, гледачы палюбілі гэтыя ўтульныя гісторыі і з нецярпеннем чакалі іх працяг. “Елкі 10” пакажуць, што ў навагоднюю ноч кожны мае шанец знайсці сваё шчасце.

2. Мультфільм «Запаветнае жаданне» таксама ўжо можна ўбачыць у кінатэатрах. Прынцэса Аша жыве ў дзіўным каралеўстве. Але раптам там наступаюць цёмныя часы. Каб павярнуць шчаслівыя дні ў каралеўства, Аша павінна адправіцца ў падарожжа. Але на яе шляху з’яўляюцца выпрабаванні, а якія іменна вы зможаце ўбачыць, паглядзеўшы мультфільм!

3. «Вонка» з’явіцца ў кінатэатрах 21 снежня. Думаю, многія ў дзяцінстве глядзелі гэты “салодкі” фільм пад назвай “Чарлі і шакаладная фабрыка” і памятаюць гісторыю маленькага хлопчыка, які знайшоў квіток, каторы дапамог яму змяніць жыццё. Новая гісторыя, якая ўжо хутка з’явіцца на экранах, больш падрабязна раскажа пра гісторыю Вонкі да з’яўлення ў яго жыцці вялікай фабрыкі.

4. “Тры багатыры і пуп зямлі” можна ўбачыць на экранах 28 снежня. Я лічу, для многіх гэта ўжо традыцыя: глядзець менавіта гэты мультфільм на Новы год. Ужо зусім хутка можна паглядзець новую частку з любімымі героямі, якія быццам бы праваліліся скрозь зямлю. А як яны адтуль будуць выбірацца, вы зусім скора даведаецеся самі.

5. «Халоп 2». Фільм, які з’явіцца ў кінатэатрах у першы дзень 2024 года. У прошлай частцы можна было даведацца пра гісторыю багатага распешчанага хлопца, які змяніўся ў лепшы бок дзякуючы вяртанню ў мінулае. На гэты раз гісторыя паўтарыцца з такой жа распешчанай Кацяй. Фільм лёгкі для ўспрымання, цікава паглядзець яго будзе і дзецям, і дарослым!

Філончык Яна
