Беларуская літаратура: чаго ж нам зараз не хапае?

Важное Новости

Беларуская літаратура. Прадмет, які міма сябе прапусціць можа любы, якому ў апошні час надаюць усё менш увагі. Мяняюцца пакаленні, але хацелася б, каб школьная праграма ў гэтым плане заставалася нязменнай. Тыя эмоцыі, з якімі нашы бацькі распавядаюць нам пра ўрокі літаратуры, той задуменны выраз твару маці, калі яна зноў спрабуе ўспомніць назву. Хіба вам хочацца адказваць на яе аповед сухім: «А мы гэта больш не праходзім»? Думаю, што не. Датычна зменаў у школьнай праграме выказалася настаўніца ліцея па беларускай мове і літаратуры Скіба Валянціна Дзям’янаўна:

«Ў гісторыі беларускай літаратуры былі самыя розныя часы. Быў вялікі росквіт, быў заняпад і забарона, калі беларускай літаратуры за сто гадоў увогуле не было. Гэта ўнікальная з’ява ў сусветнай культуры, калі больш чым сто гадоў не было нічога, а потым зноў адрадзілася. Быць вось так не павінна. Таму я лічу, што у оксфардскім універсітэце чытаецца спецкурс беларускай літаратуры, каб з’ява была больш зразумела. Заняпад, пад’ём, росквіт, а потым зноў заняпад. Зараз, як бы з аднаго боку, беларуская ліаратура перажывае вельмі цяжкія часы. Але, менавіта, гавораць, што ў такія часы ствараюцца шэдэўры. Мы ўсе іх чакаем. Самае вялікае, што тычыцца ў праграме, самы вялікі мінус — гэта тое, што прадстаўнікі нашага міністэрства вырашылі ўбраць з праграмы «Каласы пад сярпом тваім». Замест яго паставілі «Чорны замак Альшанскі» — добры твор, цікавы, але наш гістарычны нацыянальны раман — перл беларускай літаратуры. «Каласы пад сярпом тваім» – апавяданне, ў якое Ўладзімір Караткевіч уклаў усю сваю душу і сэрца. Мы будзем чытаць «Чорны замак Альшанскі», але я, напрыклад, на сваіх уроках не магу не ўзгадваць, не чытаць фрагменты з Каласоў. Змірыцца сапраўды не атрымаецца».

З творам «Каласы пад сярпом тваім» я так і не паспела пазнаёміцца, але ў хуткім часе гэта абавязкова здарыцца, таму як эмацыйнасць выказванняў маёй настаўніцы кожны раз пераварочвае абсалютна ўсе думкі ў галаве. Што будзе з літаратурай нашай краіны далей… Я нават не ведаю. Застаецца толькі спадзявацца на тое, што гэтыя самыя шэдэўры не прымусяць сябе доўга чакаць і ўдыхнуць новае жыццё ў паступова тлеючую культуру.



1 комментарий по теме “Беларуская літаратура: чаго ж нам зараз не хапае?

  1. Памятаю, калі чытала «Каласы пад сярпом тваім», я быццам разам з галоўным героем станавілася старэйшай. Як жа сумна ад таго, што яго больш няма у праграме…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *