Адметная форма нашай культуры — беларуская мова. Яна поўная слоў, уласцівых толькі ёй адной. Набор такіх выразаў называецца безэквівалентнай лексікай. Самы час узбагаціць свой лексікон і даведацца пра цікавыя беларускія словы!
Выбітныя назоўнікі
Вядомая рыса нашага клімату — пераменлівае надвор’е. Здаецца, толькі што ззяла сонца, а праз хвіліну ўжо скуголіць пранізлівы вецер, віскуцень. Прытым такі непрыемны з-за сваёй тэмпературы. Яшчэ і гук гэты — проста немагчыма чуць! Горш за яго толькі звяга. Гэтым словам можна назваць як гучны брэх сабакі, так і назойлівае прыставанне с папрокамі ці просьбамі. Канешне, лепей з іншымі так не размаўляць. Рызыкуеце застацца пакідзішчам — пакінутым кімсьці чалавекам.
Ёсць у нашай мове і словы, ідэнтычныя расійскім: кукла (закручаная на жаночай патыліцы ў вузел каса) ці капа. Не тая, якую выкарыстоўваюць аматары боксу, а ўзорыстая посцілка на ложак.
Прывабныя прыметнікі
Напэўна, вам хаця б аднойчы сустракаўся фанабэрысты, ганарысты чалавек. З усёй безэквівалентнай лексікі ведае толькі слова «маладзік», ды й хваліцца гэтым.
Малады месяц — з’ява адзінакая, звычайная. Але ўсё можна зрабіць цікавей, калі задзейнічать фантазію. Вам калі-небудзь здавалася, што ён падобны да сыра? Калі б яшчэ быў ядомы, прыгодны да ежы!
Чалавек. які спыніў адукацыйны працэс на адным слове, які ты ўбогі, недалужны! Вывучэнне мовы — справа неадвалочная: яе нельга адкласці на потым.
Мілагучныя дзеясловы
«Сябра, хопіць валаводзіць!» — скажам таму, хто цягне ката за хвост. Калі занадта адцягваеш нейкае дзеянне, вялікая рызыка згарусціць працу — зрабіць яе абы-як з-за недахопу часу ці сродкаў. Калісьці мы самі навытырыліся, або набраліся вопыту, таму маем права выказаць чалавеку нашыя думкі наконт сітуацыі. Але варта раптоўна не пачаць біліндрасіць: адзінкі хочуць стасавацца з чалавекам, які кажа бязглуздзіцу.
З дапамогай безэквівалентнай лексікі можна даведацца шмат новага пра культуру сваёй краіны. Кожнае асаблівае слова мае глыбокі сэнс і дэманструе непаўторнасць нашай роднай мовы. Будзьце дапытлівымі і ніколі не стамляйцеся вывучаць яе!
Трэба вывучыць гэтыя цікавыя словы. Прасцей жыццё будзе)
Дзякуй за матэрыял ❤️