Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!» Так пачынаецца ўрывак з паэмы «Новая зямля » Якуба Коласа. Паэма, якая прысвечана беларускай зямли, малой Радзіме.
Для мяня самае роднае месца – гэта Астравец . Город, які знаходзіцца на захаде Беларусі, побач з літоўскай мяжой. Астравец, як і амаль ўвесь раён, размешчаны на раке Лоша. За кошт яе працуе гідраэлектрастанцыя. А проч гэтага, мая малая Радзіма мае культурныя славутасці. Самай прыкметнай з’яўляецца касцёл святой Троіцы у Гервятах, упэўнена, што многія бачылі яго ў падручніках па гісторыі Беларусі ці мастацтву. Гэты касцёл амаль самы высокі ў Беларусі.
У тэму васьмідзесяцігоддзя з дня вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, магу казаць, што Астравец, як і Мінск, нашая сталіца, быў вызвалены трэцяга ліпеня, і для маяго горада гэта таксама важная дата. У Астраўцы хапае помнікаў прысвечаных вялікай Айчыннай вайне. У многіх вёсках яны узведзены ў памяць ахвярам генацыду. Мой горад таксама мае вялікую гісторыю.
Я ўпэўнена магу назваць Астравецкі раён сваёй малай Радзімай. І не магу не радавацца за поспехі сваіх родных мясцін, а прычын для гонару на самой справе шмат. За апошнія дзесяць гадов Астравец дасягнуў поспехаў у розных сферах. Толькі у дзве тысячы дванаццатым годдзе ён атрымаў статус горада. Сёння многія ведаюць Астравец як горад з адзінай у краіне атамнай электрастанцыяй. Менавіта за яе кошт горад стаў хутка развівацца.Пасля адкрыцця атамнай электрастанцыі кожны год маштабна адзначаецца дзень горада і іншыя нацыянальныя святы, якія заўсёды спансіруе праект «Росатом».На сённяшні час Астравец працягвае далей сваё развіццё.
А на самой справе, я лічу землі Астравеччыны сваей малай Радзімай толькі за тое што напісала вышэй? Вядома не.Я лічу і буду лічыць Астравец сваёй малай Радзімай – за іншае. Па першае, за тое, што я тут нарадзілася і жыла на працягу ўсяго жыцця. Па другое, штат родных для меня людзей знаходзяцца мінавіта тут. Па трэцяе, я ведаю кожны куток у тых мясцінах дзе жыла. Восеньскія вячоркі ў кафэ каля дома і ўспаміны аб іх кожны раз грэюць душу. А прагулкі з сабакам каля лясоў за горадам, асобны від асалоды, які не пазнаеца ні ў якім другім месцы. Я люблю Астравец, за яго прастату, за тое які ён ціхі. Здаецца, што ўсё ў гэтым горадзе банальна і ўжо даўно знаёма, але гэта мне і падабаецца. Усё маё жыццё прайшло у гэтым тут, любая доўгая разлука з родным мейсцам прымушае мяне сумаваць. Мой родны край назаўсёды застанецца для меня мілым, бо забыць яго, я не знайду сілы.