Дэтэктыўна-гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» быў напісан у 1979 годзе. У ім аўтар узнімае шмат незвычайных тэм і ставіць герояў у нестандартныя абставіны. Адной ў цікавых тэм з’яўляецца тэма здрады і высакароднасці. Цікавае тое, як гэта выглядае ў розны час, пры розных абставінах і як гэта апісвае аўтар.
Першая і галоўная здрада дзеля высакароднасці ў рамане — здрада князя Казіміра Пятром Давыдавічам Альшанскім і яго саўдзельнікамі. Са слоў галоўнага героя, Антона Косміча, які распавядае ўсю гэту історыю, чытач даведаецца, што здраднікі планавалі зрынуць князя, падзяліць землі паміж сабой і займацца самакіраваннем. Але змову раскрылі і ўсіх вінаватых пакаралі смерцю, акрамя Альшанскага.
Нейкім цудам ён застаўся ў жывых і мала таго, дык яшчэ і разбагацеў, прысвоіўшы сабе багацці, якія пакінулі яго пакараныя саўдзельнікі. З таго часу род Альшанскіх нечакана стаў адным з найвялікшых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага. Здрада (спачатку князя, а потым і саўдзельнікаў) прывяла гэты род да багацця і высакароднасці, якія Альшанскія не спяшаліся проста так губляць.
Асабліва не хацелі губляць тую самую высакароднасць. Гэта добра апісваецца аўтарам праз расследаванне тайн белай дамы з чорным манахам і кнігі, якую Антон атрымаў ад свайго сябра Мар’яна. Усё той жа галоўны герой распавядае пра мясцовую легенду Альшан, што ходзяць па замку прывіды. Гэтымі прывідамі з’яўляюцца жонка князя Ганна-Гарыслава і яе палюбоўнік Валюжыніч, якія збеглі з багаццем. Але салдаты князя злавілі іх і, як чытач потым дазнаецца, кінулі іх ў турму, дзе яны яшчэ два тыдні былі жывыя. Каб не губляць сваю высакароднасць, князь Вітаўт Альшанскі кляўся на Евангеллі, што здраднікі засталіся жывымі. Але сам Антон Косміч гаворыць пра гэта:
«Што яму было да Евангелля? Як некаторым нашым сучаснікам да сумлення».
Што ў выпадку з Пятром, што з Вітаўтам, яны ідуць на вялікія ахвяры дзеля свайго імя.
Другая галоўная здрада дзеля высакароднасці адносіцца да Вітаўта Лыганоўскага, які скрывае, што ён апошні Альшанскі. «Нічога мне не было там [у замку] патрэбна, акрамя таго, што узвялічыць вялікую харугву», — гаворыць ён. Здрадзіў не больш людзям, колькі маральным асновам, жадаючы аднавіць сваё сапраўднае імя і памерці пад ім з гонарам. Яго рукі ў крыві, Лыганоўскі ахвяраваў ці ледзь не большасцю знаёмых дзеля сваёй «святой» мэты. Праўду гаворыць Антон пра яго род:
«А вы — род нягоднікаў і прахвостаў. І вы яшчэ з іх лепшы, хаця і звязаліся з бандытамі».
Род Альшанскіх не самы лепшы прыклад людзей, якімі трэба ганарыцца. Гэта адзін да аднаго здраднікі, хлусы і забойцы, нягледзячы на тое, што ў рамане нам паказана пра іх няшмат і не пра ўсіх, але хапае і слоў галоўнага героя аб іх. Усе паводзіны негуманнны і жахлівы, а кожны з прадстаўнікоў цягне за сабой хаця б адзін грэх. Але Альшанскіх можна апраўдаць тым, што ўсе яны рабілі дзеля захавання высакароднасці.
«Чорны замак Альшанскі» — цікавы твор на аматара, які можна параіць тым, каму цікава зірнуць на незвычайную беларускую мову і каго захапляюць дытыктывы з нечаканымі паваротамі сюжэту.