PRA літаратуру: чалавечнасць і бесчалавечнасць у рамане «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Караткевіча

Абитуриент Искусство Культура

Перад тым, як я пачну выказваць свае думкі, раю паглядзець фільм, створаны па матывах рамана, каб азнаёміцца са зместам твора.

Якога чалавека мы называем чалавечным і міласэрным? Таго, хто валодае высокімі маральнымі якасцямі. Гэта цярплівасць, стрыманасць, дабрыня, адказнасць, стараннасць і смеласць, уменне суперажываць і падтрымліваць іншых. Бесчалавечныя людзі, наадварот, валодаюць адмоўнымі рысамі – агрэсіўнасцю, абыякавасцю, эгаізмам і фанабэрыстасцю.

– Што б рабіла тваё дабро, калі б не існавала зла, і як бы выглядала зямля, калі б з яе зніклі цені? – казаў Воланд ў рамане рускага пісьменніка Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта». І сапраўды, без добрых якасцяў не было б адмоўных, без адмоўных – добрых. Менавіта супрацьстаянне дабра і зла стала адной з асноўных тэм гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча.

Дабро ў рамане ўвасабляюць такія персанажы, як Антон Косміч, Стася Рэчыц, Мар’ян Пташынскі, Лапатуха. Усіх аб’ядноўвае агульная мэта – знайсці справядлівасць і даведацца аб праўдзе. Іх галоўная рыса ў тым, што перад тварам цяжкіх жыццёвых абставінаў яны засталіся сабой, не страцілі чалавечнасці. Таму ў канцы аўтар узнагароджвае іх любоўю і спакоем.

Злом Уладзімір Караткевіч надзяляе душы Лыганоўскага, Высоцкага, Ганчаронка. Іх мэта супрацьлеглая – схаваць праўду, каб іх правіны і намеры як мага даўжэй заставаліся засакрэчанымі. На працягу апавядання яны праяўляюць бесчалавечнасць: ідуць па галовах, забіваюць, тым самым змагаюцца з дабром.

Уладзімір Караткевіч, славесна ствараючы партрэты персанажаў і малюючы абставіны «Чорнага замка Альшанскага», паказвае, што людзям са светлымі намерамі супрацьстаяць складана. Гэта практычна немагчыма, бо праўда любіць дабро і чалавечнасць.

Назіраць за падобнай барацьбой цікава не толькі чытаючы кнігі, але і пражываючы уласны шлях. Бо ў жыцці сустракаюцца розныя людзі. Галоўнае, ў гэтым бясконцым кругавароце абставінаў, якія спадарожнічаюць чалавеку, не страціць сябе. Сваю дарогу.

Такім чынам, раман паказвае, што гэтая дарога не заўсёды прамая і гладкая: мы можам станавіцца іншымі, мяняць свае рысы, набываць новыя. Тое, якія мы, добрыя ці злыя, вынік выключна нашага выбару. Трэба берагчы тое добрае, што заклала ў нас грамадства, і выбіраць тыя рэчы, якія нададуць нам высокае маральнае аблічча.

Фота ўзяты з інтэрнэт-крыніц 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *