Вялікія людзі з цяжкім лёсам

Абитуриент

Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі

Васіль Быкаў

 

Без памяці чалавек страціць сябе… Таму зараз мы ўсё часцей стараемся знайсці яе часткі, узнавіць іх. Напрыклад, дзякуючы музеям, літаратуры, карцінам… Але, на мой погляд, няма памяці важнейшай за тую, што адносіцца менавіта да людзей. І зараз я хачу пагаварыць пра такіх важных людзей, як ветэраны.

Вялікая Айчынная вайна пакінула свой страшны след не толькі ў душы нашых люзей, нашай Беларусі, але і ў краін-суседзей або зусім далёкіх мясцін. Гэты след –нясцерпны боль, жудасныя ўспаміны і крык пакутаў… Яго нельга назваць чымсьці прыгожым ці прыемным, але мы таксама не можам казаць пра тое, быццам гэта памяць нам не патрэбна. Зусім наадварот. Мы ўжо паспелі закрануць тэму таго, што без яе – жудаснай ці шчаслівай – няма і не можа быць чалавека. А тымі людзьмі, хто разумее гэта больш за ўсіх нас, хто са слязамі на вачах, але часам ўспамінае гэта, з’яўляюцца ветэраны.

Для мяне ветэраны – людзі з вялікай літары. А як жа інакш? Колькі моцу і колькі адвагі жыве ў іх сэрцах, колькі яны, дзеці страшнага часу, нацярпеліся! Яны таксама былі хлопчыкамі і дзяўчатамі… Але тымі, у каго адабралі дзяцінства… Бо большасць ветэранаў, якія яшчэ дыхаюць грудзьмі, сустрэліся з вайной у маленстве.

Дзікасць. Жорсткасць. Жах. Гэта ўсё можна аднесці да вайны… Ветэраны – ужо пажылыя, але самыя моцныя людзі ў свеце. Яны ўсё бачылі, чулі… Адчувалі. Таму мы ўсе, дарослыя і дзеці, павінны зрабіць нізкі паклон у зямлю да гэтых Людзей. Мы іх нашчадкі. Мы тыя, хто ёсць, дзякуючы іх пабедзе. Цяперашняе жыццё і ёсць пабеда для іх, для ўсіх нас.

…У мяне разрываецца сэрца ад разумення таго, што мы, верагодна, апошняе пакаленне, якое бачыць сваіх герояў ужывую. Тыя, хто можа ўбачыць іх свет сваімі вачыма… Але мы, каб не падвесці нашых Людзей, нашых Герояў, нашых Ветэранаў, будзем несці гонар за Іх праз гады. Мы ніколі не забудзем Іх горкія ўсмешкі і слёзы.

Лёс выбраў для ветэранаў нялёгкі шлях. І гэты шлях ніколі не павінен паўтарыцца ў кагосьці яшчэ.

фота з тэлеграм-канала «Магілёў — мой горад!»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *