
У мінулыя выхадныя ў старажытным горадзе на поўдні Гродзенскай вобласці — Слоніме, прайшоў штогадовы турнір «Slonim cup» сярод футбалістаў 2017 года нараджэння. Абодва дні спаборніцтваў прайшлі ў атмасферы барацьбы і суперніцтва, але ўсе спрэчкі маладыя гульцы вырашалі толькі на пляцоўцы, за межамі арэны панаваў сяброўскі настрой і станоўчыя эмоцыі.
У фінале турніру сышліся роўныя супернікі — «Слонім» (3:0 супраць «Байцоў» Ваўкавыск у паўфінале) ды «Ліда» (13:1 супраць зэльвенскага «Нёмана»). Фінал атрымаўся баявы, я налічыў 8 трапленняў у каркас варот абедзвюх каманд. А рахунак на табло слонімскага спорткомплекса «Юнацтва» быў зафіксаваны на карысць гаспадароў: 2-1.

Але нягледзячы на паразку ў фінале, лепшымі гульцамі турніра былі прызнаная нападнікі «Ліды» — Арцём Лагуцік, які забіў 10 галоў у паўфінальнай сустрэчы супраць зэльвенскіх футбалістаў, ды Цімафей Казлоўскі, праз якога будаваліся ўсе атакі «рыцараў». Вось што сказаў сам Арцём аб узнагародзе: «Хачу падзякаваць усім, хто мяне падтрымліваў, жадаю каб на гэтым мае дасягненні не скончыліся і наступны турнір я правёў яшчэ лепш, а мая каманда нарэшце падняла над галавой чэмпіёнскі кубак»
Гледзячы на такіх гульцоў, як Арцём, паціху пачынаеш верыць: калісьці і ў нашым футболе з’явіцца свой Раналду!
