Кожны чалавек, які праходзіць або неяк закранае жыццё іншага, пакідае свой пэўны адбітак. Сёння амаль што кожны другі спрабуе вызначыцца: хтосьці дзіўна апранаецца, нехта фарбуе валасы ў незвычайны колер, а існуюць іншыя людзі. Яны жывуць, думаюць па-іншаму. Яны арыгінальныя асобы не таму, што мода патрабуе.
Адным з такіх найцікавейшых людзей з’яўляецца Атмараві, беларускі музыка, які грае ў сваім асабістым стылі — эзатэрычнага року. Па словах Атмараві, гэта “музыка, якая прымушае накіраваць позірк у глыбіню сябе”.
Зараз гэта чалавек, які займаецца музыкай доўгі час. Раней Атмараві займаўся праграміраванем, але адукацыя ў яго філалагічнага факультэта БДУ.
“Музыка – натуральная выява маёй сістэмы, як дыхаць і харчавацца, – распавядае Атмараві. — Сэнс жыцця: імкненне ў рэалізацыі свайго патэнцыяла. Працэс выканання – дыялог з аўдыторыяй. Сцэна – сітуацыя стрэса,” – казаў артыст пасля аднаго з канцэртаў.
Раві адносіцца да тых выканаўцаў, якія лічаць, што атрыманне за канцэрт фіксаванай сумы – гэта ўстарэлае паняцце, якое забівае ўсю творчаць. Ён гатовы выступаць дзе і калі пажадана, па думках Атмараві, гэта робіць з яго прафесійнага артыста, галоўнае для яго — выступаць як мага больш.
У перакладзе Атмараві азначае “найглыбейшае сонца”. У 1992 годзе ён прыняў саньясу. Галоўныя ідэі гэтага вучэння: паміранне для былога, жыццё без мэты, вырашэнняў, свабода, аддзяленне ад сваёй залежнасці да свету.
“Сапраўдны музыка павінен дазволіць сабе быць цацкай у руках Бога,” – лічыць Атмараві.
Па думках музыкі, чалавек адчувае ўсю паўнату шчасця, калі яго нічога не турбуе, калі нават не жадае есці, а калі ў пэўную хвіліну ты нешта жадаеш, напрыклад, у тую ж прыбіральню, то чалавек ужо не шчаслівы, канешне, менавіта гэта часова.
Мы звыкліся бачыць вакол сябе незвычайных людзей, бо мода дыктуе і прапаноўвае арігінальнічаць, але ў большасці выпадкаў гэта толькі знешнасць. А сустрэчы з сапраўды цікавымі людзьмі ў наш час прыемная раскоша.
Фота аўтара
Назва вельмі доўгая! Можа с 3го раза только зразумела аб чым яно.
А Атмараві, сапраўды, клёвы!)