Усё яшчэ пішаце “Токіо”, “дзевяты”, “Нью-Йорк”? Але ўжо больш за два месяцы гэта лічыцца памылкамі. Справа ў тым, што з 1 верасня бягучага года беларусы пачалі карыстацца новымі “Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Але ж не трэба пужацца. Неабходнасці перавучваць родную мову няма, бо адбылася не кардынальная рэформа, а толькі ўдакладненне правапісу. Гэта было патрэбна таму, што з 1951 года (менавіта правіламі таго году выдання мы карысталіся дагэтуль) з’явілася шмат новых слоў. І мала хто ведаў, як правільна іх пісаць.
У сувязі з увядзеннем правіл узнікла шмат рознагалоссяў. Нехта застаўся незадаволеным, а камусьці, наадварот, стала лягчэй.
Жана Антонаўна Жаўнеровіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г. Старыя Дарогі:
— Як і раіла нам Міністэрства адукацыі, на кожным уроке я праводжу арфаграфічныя хвілінкі, на якіх знаёмлю вучняў са зменамі ў напісанні тых ці іншых слоў ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Увогуле, дзецям гэта цікава. Шмат эмоцый выклікаюць у іх напісанні такіх слоў, як Нью-Ёрк, Ёфе, чаньчунскі (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй). А яшчэ добра, што на сённяшні дзень ужо выдадзена шмат цікавых падручнікаў і даведнікаў, якія дапамагаюць вучням хутчэй вывучыць правілы.
Вікторыя Гуляка, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэту БГУ:
— Як па мне, так вельмі цяжка перайсці на новыя правілы. Неяк нязвыкла пісаць шматлікія словы, асабліва, дзе Е заменена на Я. Напрыклад, лічэбнікі дзявяты, дзясяты, васямнаццаты. Нязручна.
Інга Прохарчык, вучаніца 9 класа гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны г. Мінска:
— Напрыканцы года я буду здаваць экзамен па беларускай мове. Таму новыя правілы меня адразу шакавалі. Але ўжо дзесьці праз месяц я зразумела, што нічога страшнага няма. Не вельмі шмат змен. Калі добра ведаў дагэтуль родную мову, перавучыць некалькі десяткаў пунктаў не будзе вялікай праблемай.
ДАРЭЧЫ! У пераходны перыяд настаўнікі на экзаменах павінны выпраўляць памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам 1959 года, але не ўлічваць іх пры выстаўленні адзнакі. А вось перад кантрольнай работай настаўнік мае права папярэдзіць аб зменах. У некаторых выпадках ён можа запісаць гэтыя словы на дошцы.
Кацнельсон Марына, вучаніца 11 класа гімназіі № 1 г. Старыя Дарогі:
— Дагэтуль я хацела здаваць на ЦТ беларускую мову. Але калі даведалася, што з верасня дзейнічаюць новыя правілы, вырашыла не рызыкаваць. Дзякуючы таму, што я аднолькава добра ведаю дзве мовы, я магу зрабіць выбар.
А што ж рабіць тым, хто спадзяваўся атрымаць высокі бал менавіта па беларускаму тэсту?
Не трэба хвалявацца наконт гэтага. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у сваім інструкцыйна-метадычным пісьме “Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2010-2011 навучальным годзе” паведамляе, што “ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны тыя пазіцыі, у якіх адбыліся змены ў правапісе”. Гэта значыць, што пытанняў па новым правілам не будзе на працягу трох навучальных гадоў. Менавіта таму не трэба ў апошнюю хвіліну “перакідвацца” на вывучанне рускай мовы. Гэта толькі пагоршыць вашы справы!
Якія ж пазіцыі зафіксаваны ў новым правапісе?
Іх няшмат. Усяго каля 20.
Вось некаторыя з пазіцый:
• уносяцца змены ў напісанні складанаскарочаных слоў. У новай рэдакцыі правіл такія словы як прафкам, гаркам, газпрам і г.д. патрэбна пісаць праз А. (Дагэтуль пісалася гарком, газпром);
• пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. У новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі трэба пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа, Ватэрлоа, медэа, Токіа. (Дагэтуль пісалася адажыо, трыо, Токіо);
• ў словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы -эр, -эль будуць перадавацца як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар. (Дагэтуль пісалася прынтэр, пэйджэр);
• паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і іншыя. (Дагэтуль пісалася дзевяты, дзесяты…);
• уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў: чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі. (Раней пісалася чаньчуньскі, цяньшаньскі)
Ёсць яшчэ адзін важны раздзел “Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый”. Згодна з ім трэба пісаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Але ёсць два выключэнні з правіла: у назвах Палата прадстаўнікоў і Нацыянальны сход другое слова пішацца з маленькай літары.
Змены адбыліся больш за два месяцы назад, але яшчэ не ўсе online-перакладчыкі перайшлі на новыя правілы.
Мы вырашылі праверыць, як на трох розных сайтах будуць перакладзены аднолькавыя словы. Вось, што ў нас атрымалася:
Толькі на адным (з ўсіх, якія мы змаглі знайсці) online-перакладчыке нам давялося атрымаць правільны пераклад.
Прафесар В. Іўчанкаў выказаў сваю думку наконт новых правілаў так: “…Закон рэгламентуе выкарыстанне пісьмовай беларускай мовы ва ўсіх сферах яе прымянення. Думаю, ен будзе садзейнічаць стабілізацыі арфаграфічных норм беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць і захаванне адзінага моўнага рэжыму ў сістэме адукацыі, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што ў выніку ўмацуе прэстыж у грамадстве беларускай мовы як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь”.
P.S. Спампаваць новыя «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» можна тут
Матэрыял падрыхтавалі Мацюк Аліна і Міцько Вікторыя
Добры артыкул) Ёсць уражанні ад новых правілаў вучняў, настаўнікаў, прафесара. Есць і параўнальная характарыстыка сайтаў-перакладчыкаў, гэта мне больш за ўсе спадабалася) Сапраўдны вэб)
Адзінае — спачатку пішацца імя, а потым прозвішча ў подпісе. Г. з. «Аліна Мацюк і Вікторыя Міцько»