Ці ведаюць беларусы сваіх пісьменнікаў?

Культура Наболело

Ужо некалькі дзясяткаў разоў тэма “кніжнага году” у Беларусі паднімалася сродкамі масавай інфармацыі. Каб папулярызаваць літаратуру( у першую чаргу беларускую), праходзяць розныя мерапрыемствы, кніжныя выставы, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі. Пра ўсе гэта можна пачытаць у інтэрнэце. Але, як паказвае вопыт, інфармаванасці ў галіне роднай літаратуры беларусам не заўседы хапае.
У гэтым я ўпэўнілася, калі правяла невялікі сацыялагічны апыт насельніцтва. У кнігарнях і на вуліцах Мінску я пытала ў людзей, якіх беларускіх аўтараў яны ведаюць, чытаюць, якія кнігі ўвогуле набываюць у кнігарнях. Школьнікі,  як вызначылася, ведаюць сваю праграму па літаратуры на “УРА!”. Аўтараў назвалі многа. Акрамя звыклых для нас Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Івана Мележа, прагучалі яшчэ прозвішчы Андрэя  Макаенка, Пімена Панчанкі, Вольгі Іпатавай. У вольны ж час вучні не маюць вялікай ахвоты чытаць беларускія кнігі. Хаця многія бацькі набываюць беларускіх аўтараў для сваіх “чад”. “Пускай будет, лишней книга в доме не бывает!” – адказала адна з матуль.
Парадавалі сваімі ведамі  студэнты-філолагі. Беларускіх пісьменнікаў яны ведаюць і чытаюць, але, у большасці, прымусова. “Нам по программе задают. А в свободное время не до белорусской литературы, если честно” – пракаментавала студэнтка факультэта журналістыкі. Аднак студэнт студэнту розніца.  Сустрэліся і самыя сапраўдныя аматары беларускай літаратуры. Адзін студэнт-першакурснік , напрыклад,  любіць чытаць сучаную беларускую прозу і паэзію. “Асобна вылучыў бы прозу Віктара Праўдзіна, а вось маці Батраковай зачытваецца…” – распавеў хлопец.
З дарослай часткай насельніцтва сітуацыя крыху драматычней. Пісьменнікаў амаль не ведаюць і не чытаюць, толькі калі дзеці пачынаюць запытвацца, тады і прыгадваюць і Коласа, і Купалу, і Багдановіча.
Прадавец-кансультант “Цэнтральнай кнігарні” пракаментавала сітуацыю з продажам так:
Кніг беларускіх набываюць шмат. І тое, што зараз у нас абвешчаны год кнігі, таксама спрыяе папулярнасці менавіта беларускіх кніг. У асноўным, канешне, школьнікі і студэнты літаратуру набываюць. Да таго ж у нас тут школа побач.  Звычайна бяруць творы, якія ў школе праходзяць, хаця некаторыя бацькі набываюць казкі на беларускай мове для дзетак”.

Пасля такіх даследаванняў паўстае пытанне: ці гэта мы не да канца інфармаваны, ці гэта нас не да канца інфармуюць. У любым выпадку, адных слоў мала – трэба дзейнічаць. Бо калі сітуацыя не зменіцца, то беларусам і Год Кнігі не дапаможа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *