Персанажы сярэднявечча на Барысаўшчыне

Культура

Кожны чалавек праводзіць свой вольны час па-рознаму. Нехта проста страчвае яго, як прыйдзецца, а нехта ўвасабляе ў дарослым жыцці свае дзіцячыя мары і жаданні. Да гэтай часткі належаць члены Барысаўскага клуба гістарычнай рэканструкцыі баявога рамяства “Баявое наследдзе”.

Клуб дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысава, дзе большасць сваяго часа і бавяць яго ўдзельнікі. Дарэчы, што датычыцца кантынгенту, то тут можна сустрэць людей як разнастайных прафесій, так і ўзросту. Усе яны ў клубе ператвараюцца ў персанажаў, якія пражывалі на беларускіх землях у канцы 13 пачатку 14 стст.

Першапачаткова, уступіўшы ў клуб трэба выбраць сабе род дзейнасці і ў адпаведнасці з гэтым прыдумаць сярэднявечны нарад, прызначаны для сустрэч з іншымі суполкамі на разнастайных фестывалях і святах. Варта адзначыць, што кожны павінен зрабіць самастойна сабе касцюм, на што ўходзіць парадкам каля трох месяцаў. І як адзначыў кіраўнік суполкі, Дзмітрый Цімашэнка: “Канешне гэта прыблізная лічба. Як ва ўсіх, так і ў гэтым выпадку есць выключэнні. Галоўнае ў гэтай справе жаданне, а без падмогі ў нас ніхто не застаецца. Калі ў кагосьці нешта не атрымліваецца, мы разам спрабуем дапамагчы і навучыць навабранцаў.”

Пасля вызначэння блізкай для сябе дзейнасці ў клубе і стварэння касцюма, у ўдзельніка суполкі пачынаецца «сярэднявечная кар’ера», чын за чынам. Так ад простага война мужчына даходзіць да звання рыцара і т.д. А якая ж іерархія існуе паміж жаночай часткі ўдзельнікаў? І вось што на конт гэтага пытання зазначыў Дзмітрый Цімашэнка:“Жаночую іерархію мы адмянілі. Яна перашкаджае. Дзяўчыны вельмі сварлівы народ і мы вырашылі, што яе не будзе. У нас так атрымалася, што кожная дзяўчына у пары, кожная са сваім маладым чалавекам. Таму яны нашы спадарожніцы!”

Набываючы чын, адпаведна яму набываюцца і некаторыя прывілеі. Яны, як і правілы паводзін, прапісаны ва ўнутранным статуце клуба.

А некаторых жа правілаў прытрымліваюцца і без дакумента. Адным з такіх з’яўляецца здаровы лад жыцця, які вядуць члены клуба. Але ж нажаль ня ўсе: “У нас няма нормы, што паліць і піць гэта нармальна. У нас саромяць людзей, якія палюць і якія пьюць.І гэта ідзе ім на карысць”- зазначыў кіраўнік суполкі.

Але ж не толькі гэта карысна для ўдзельнікаў сярэднявечнай плыні. Разам з клубам яны могуць паўдзельнічаць у разнастайных фестывалях, якія праводзяцца па ўсёй Беларусі.

Мерапрыемствы такога роду сталі папулярны з развіццём клубаў гістарычнай рэканструкцыі не толькі ў нашай краіне, але і ў Еўропе ўвогуле. Бо нельга забываць, што гэтая частка свету мае багатую гісторыю з вялікай колькасцю значных падзей рознага перыяду. Дзмітрый пабываў на некаторых з іх, а ў прыватнасці: “У свой час мне давялося пабываць на гістарычнай рэканструкцыі “Грунвальскай бітвы” у Польшчы. Там адбыўся маштабны фестываль. У бітве ўдзельнічака каля трох тысяч байцоў.»

А якія ж фэсты наведваеце клубным калектыў: «Клубам мы наведваем у асноўным беларускія мерапрыемствы.У Барысаве нажаль пакуль такіх фестываляў яшчэ не было, але калі з’явяцца ўмовы для гэтага мы будзем вельмі рады паўдзельнічаць! ”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *