«Дзень радыё 2014» адсвяткавалі з беларускамі гуртамі ў клубе «Рэ:Паблік» (Фотарэпартаж)

Культура Новости

IMG_1012

У пятніцу, 23 траўня ў клубе «Рэ:Паблік» адбыўся музычны фестываль «Дзень радыё 2014», прысвечаны аднайменнага прафесійнаму святу. Слоган гэтага года — «З’яднаем Усход, Захад і Цэнтр Беларусі!». Тым самым былі прадстаўлены музычныя гурты з захаду, усходу і цэнтру Беларусі. Карэспандэнт «Вэб-журналіста» з радасцю асвяціў гэтую падзею. Вёў фэст журналіст «Еўрарадыё» Ілля Маліноўскі.

IMG_1173

Канцэрт пачаўся, на дзіву для «Рэ:Пабліка», ў час. Першымі выступілі малады каля-парк-рок калектыў з Мінску  «Тлушч». Тэматыка музыкі даволі рознабокавая і вясёлая. Большасць з наведвальникаў фэста гурт чулі ўпершыню. Але хлопцы не так даўно выпусцілі свой дэбютны альбом, так што ім можна пажадаць поспехаў ў будучыне!.

IMG_1021 IMG_1016

 

IMG_1034

 

Другім выступіў брэсцкі альтэрнатыўны калектыў «Sciana». Гурт сёлета адзначае сваё пятнадцацігоддзе. Хлопцы згралі песню «Беларусь-Украіна, якая вызвала шмат авацый. Таксама вельмі эмацыйным аказаўся  кавер на гурта «N.R.M». , кампазіцыі «Я еду». Тады і пачаўся слэм і стэйдж-дайвин, які працягваўся да канца фестывалю.

IMG_1112 IMG_1069

IMG_1160 IMG_1131

Затым выйшлі магіляўчане «Nizkiz». Яны былі адзіным гуртом на фэсце, дзе рэпертуар складаецца ў асноўным з рускамоўнай музыкі. На «Дні Радыё 2014» хлопцы прадставілі сваю другую беларускамоўную песню пад назвай «Цяпер і далей», якая войдзе ў новы альбом, магчыма, цалкам  на беларуской мове.

IMG_1271 IMG_1204 IMG_1201 IMG_1265

 

Чацвёртымі па ліку на сцэну выйшлаў гурт «Бяз назвы» ці проста «:B:N:» з горада Бяроза. За сваю пятнадцацігадовую гісторыю квартэт выпусціў пяць музычных альбомаў. Вельмі эмацыйнае выкананне было падчас выканання песні «Паэты», калі ўвесь танцпляц сеў у прамым значэнні гэтага слова.


IMG_1357 IMG_1368 IMG_1383 IMG_1361 IMG_1311

Закрывалі фэст магілеўскі калектыў «Akute», які зусім нядаўна выпусцілі свой трэці альбом «Reaĺnaść i sny». І упершыню прагучала ўжывую кампазіцыя «Кулі», якую вельмі чакалі шматлікія фанаты магілеўчан. У час выступа ў саліста, Станіслава Мытніка, парвалася струна на сола-гітары і,  замены гітары, увесь танцпляц спяваў за саліста!

IMG_1401

IMG_1400 IMG_1176

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *