Усім знаёма гісторыя Алісы с Краіны цудаў. А што атрымаецца, калі замест дзяўчыны, галоўным героем будзе… ляснік у росквіце гадоў? Атрымаецца твора Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнсе”.
Паглядзець на ажыўлены таленавітым рэжысёрам Наталляй Башавай помнік беларускага пісьменства XIX стагоддзя мне давялося на минулым тыдні у Тэатры Юнага Гледача. Адразу скажу, што спектакль “Тарас на Парнасе” мне спадабаўся. Акцеры, дэкарацыі, свет – ўсё было зроблена на належным для тэатру ўзроўні, таму я сапраўды атрымлівала асалоду ад усіх дзеянняў на сцэне.
Тарас – звычайны селянін, працаўнік, ахоўваў панскі лес. Напрацяг спектаклю, калі з ім што-небудзь здаралася, ён заўсёды жартаваў, паказваючы свій бадзёры настрой. Трэба сказаць, што гэты вобраз – і ёсць вобраз усяго беларускага народа : працавітыя, адкрытыя людзі, заўсёды з усмешкаю на вуснах, гатовыя дапамагчы.
Асобнае месца ў паэма займаюць багі. На сцэне яны былі ў яркіх касцюмах, якія адразу прыцягваюць увагу гледача і яшчэ надоўга застаюцца ў яго памяці. Па імёнах багоў я заўважыла адну цікавасць: змяшэнне грэцкай і рімскай міфалогіі. Напрыклад, галоўным богам быў Зеўс – бог з грэчаскага пантэона, а вось богам вайны – Марс – з рымскага, тое ж саме і з багіней любові і прыгажосці – замест Афрадыты на сцэне былі Венера. Парнас, куда па сюжэце трапіў Тарас, уцякаючы ад мядзведя, гэта месца жыхарства багоў. Сваральнікі чалавечага лёсу прымаюць Тараса ў сваю кампанію, робячы яго новым Зеўсам. І Вось тут ён вымушаны даведацца ўсё пра іх спрэчкі, любоўныя трохкутнікі. Яны, быццам простыя людзі могуць лгаць, сварыцца, ствараць адзін аднаму непрыемнасці. Вось, напрыклад Венера, жонка Вулкана. Яна – сапраўдны сімвал подласці, рабіла усё, каб дагадзіць только сабе.
У спектаклі мне запомніліся Геракл і Марс. Мужныя, бясстрашныя, яны не разумелі да канца, што з імі адбываецца: Геракл сапраўды хацеў ажаніцца з дачкой Зеўса, Марс лгаў ей, каб дагадзіць Венеры, таму што ён яе кахаў. Мяне нават захапляла іх барацьба за нявесту. Хлопчык Амур на сцэне заўсёды быў са сваімі стрэламі, і тым самым нагадваў гледачам, якім непрадказальным у плане любові бывае наша жыццё. Як я казала раней, увесь спектакль, як і арыгінальны твор, прасягнуты легкім гумарам і зразумелай сатырай. Чуўся у зале смех, калі выходзіў Бахус, або Дыяніс – бог вінаробства – акцер адыграў выдатна.
Галоўная тэма твора Канстанціна Вераніцына – менталітэт беларускага народу – у гэтай пастаноўцы адлюстравана больш чым дакладна. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным светапоглядам аўтара і дапоўненная ігрой таленавітых акцераў, паэма сцвярджае неўміручасьць нашага народа, яго жыццялюбства. “Тарас на Парнасе” – гэта сапраўдны беларускі спектакль, які не аставіць абыякавым ні воднага сапраўднага беларуса. Ды і што казаць – тэма беларускай нацыянальнай культуры будзе актуальнай, пакуль у краіне будуць тыя, хто яе саромеюцца.