Ганаруся табой, мая краіна

Абитуриент

 На мой погляд, у нас ёсць шмат падставаў для гонару. Наша краіна выхавала не адзін дзясятак таленавітых людзей. Напрыклад, Юрый Астроўскі, Ігар Бокій. Але яшчэ больш каштоўным я лічу тыя рысы характару, якія скаладаліся на працягу доўгай гісторыі. Яна як адкрытая кніга. Спачатку яе старонкі чыстыя. Потым на іх з’яўляюцца кроплі крыві, белыя лісты ператвараюцца ў прапаленыя рукапісы. Але гэта па-ранейшаму наша кніга. Каб захаваць яе, па-першае, нам варта больш гаварыць пра праблему страчаных каштоўнасцяў. Як ні сумна, але адной з іх можа стаць і наша гісторыя. Як і ў любой кнізе, у нашай у хуткім часе з’яўляюцца новыя персанажы. І некаторыя з іх пакінулі пасля сябе толькі выпаленыя старонкі.

22 чэрвеня 1941 года… Вялікая Айчынная вайна… Гісторыкі ўсяго свету лічаць яе самай кровапралітнай па колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Калі, напрыклад, у расіян спытаць, якімі людзьмі ганарыцца ўся краіна, то яны, напэўна, распавядуць пра Мініна і Пажарскага. Менавіта яны выратавалі Маскву ад польскай інтэрвенцыі ў 1612 годзе. Але калі аналагічнае пытанне задаць беларусам, то, безумоўна, многія з нас назавуць Герояў Савецкага Саюза, якія атрымалі высокія званні падчас вайны. Да такіх людзей можна аднесці Андрэя Кіжаватава. Разам са сваімі падначаленымі ён адзін з першых адчуў вайну на сабе. Андрэй Мітрафанавіч, начальнік 9-й памежнай заставы, быў кіраўніком абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчынна вайны. У нашу кнігу яго імя ўпісана цёмна-чырвонымі чарніламі. На жаль, ёсць тыя, чые прозвішчы не вядомы. Яны ўпісаны паміж строк. Але, упэўнена, іх подзвіг не забыты. Думаю, кожны з нас ўшануе іх памяць хвілінай маўчання каля адной з брацкіх магіл.

Звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены мужчыны і жанчыны, дзеці і дарослыя. Але быў сярод іх і той, чый подзвіг адрозніваўся ад астатніх. Але ад гэтага, яго ўклад у грамадства не меншы. Уладзімір Амельянюк — удзельнік антыфашысцкага падполля ў Мінску ў гады Вялікай Айчыннай вайны, журналіст. З мая 1942 года ён стаў рэдактарам газеты падпольнага Мінскага гаркама ВКП(б) «Звязда» на беларускай мове, якая таемна набіралася у нямецкай друкарні. Пасля гэтага газета трапляла на канспіратыўную кватэру, там яна вярсталася і друкавалася ўручную. «Звязду» наклейвалі на сцены дамоў. Даведаўшыся аб яе выпуску, немцы прыйшлі ў лютасць. За інфармацыю пра издателях фашысты прапаноўвалі грошы. Аднак жадаючых было не шмат. Ужо вельмі важная была газета для народа. Друкаваць газету ў горадзе стала небяспечна. Тады Уладзімір Амельянюка прыняў рашэнне аб пераездзе. Новым месцам працы яго і калег стаў маленькі востраў Зыслаў. Так немцы не маглі да іх дабрацца. Але неўзабаве аўтары сутыкнуліся з праблемай. Не хапала чарнілаў разводзілі вугаль з тлушчам жывёл. Каб не даваць немцам чарговага падставы для злову, востраў ніхто не пакідаў, а асобнікі газет скідалі з самалёта. Але праз некаторы час адным з гітлераўцаў усё ж удалося высачыць Амельянюка. 26 мая 1942 года Уладзімір Сцяпанавіч быў забіты ў Сувязным завулку здрадлівым стрэлам у спіну. Да нечаканасці для немцаў, гібель рэдактара не прывяла да гібелі «Звязды». Яна працягвала выдавацца, па-ранейшаму усяляючы людзям веру ў перамогу. А Уладзімір Амельянюка стаў першым і апошнім журналістам, які быў удастоены звання Героя Совестского Саюза.

На падобных прыкладах відаць: самае каштоўнае, што ёсць у краіны, — гэта людзі. Бо менавіта мы ствараем гісторыю і ўсе магчымасці для рэалізацыі нашых ідэй. Але для гэтага мы павінны і далей ахоўваць нашу гісторыю, як калісьці гэта рабілі нашы бабулі і дзядулі. Так давайце напярэдадні Дня незалежнасці разам успомнім аб тых цяжкіх падзеях і бессмяротным подзвігу савецкага народа.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *