Захапляльныя турыстычныя месцы Беларусі, пра якіе вы маглі не ведаць!

Абитуриент Культура Разное

Беларусь здаўна з’яўляецца адной з самых цікавых і прыгожых краін постсавецкай прасторы. З кожным годам усё больш людзей імкнуцца  наведаць нашу радзіму, каб убачыць уласнымі вачыма усё хараство беларускай прыроды. У наступны час на тэрыторыі Беларусі існуюць больш за 15 тыс. аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры. Арганiзуюцца розныя экскурсіі, якія прыцягваюць не толькі мясцовых турыстаў, але і турыстаў з бліжэйшых краін.  

Сёння кожны падарожнік можа выбраць у Беларусі адпачынак на любы густ. У Беларусі няма заснежаных гор і цёплага мора з пясчанымі пляжамі, але летам тут можна пакупацца ў чыстых азёрах, а зімой — катацца на лыжных курортах, і ў любы час года пабываць на рыцарскіх турнірах, народных святах, розных спартыўных спаборніцтвах, фестывалях, у тэатрах, музеях. 

Але нягледзячы на тое, что існуе шмат цікавых і займайльных экскурсійных праграм па самым разнастайным і папулярным помніках культурытаксама ў нашай краіне есць велізарная колькасць дзіуных, але нязведаных мясцін, якія павінен убачыць кожны. 

Чаму гэты мясціны ўсё яшчэ застаюцца ўтоенымі ад людскіх вачэй — невядома, але часам нават задумваешся, ці сапраўды гэта знаходзіцца ў Беларусі.  

Тут вы знойдзеце невялікі спіс вельмі захапляльных, але практычна незнаёмных  беларускіх славутасцяў. 

1.Альманскія балоты 

Альманскія балоты — гэта буйнейшы ў Еўропе комплекс балот, які захаваўся да нашых дзён у сваём натуральным стане. Тэрыторію гэтых балот насяляюць 151 від птушак, 25 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. 

Цікава, што у наступны час на Альманскіх балотах дзейнічае Палескі авіаціонны палігон, але дзейнасць вайскоўцаў, якая вядзецца на лакальных участках балота, не толькі не прывяла да дэградацыі прыродных супольнасцей, а наадварот, абумовіла абмежаванне гаспадарчай дзейнасці. А гэта, у свой чарод, дазволіла захаваць гэты балотны масіў у своем першапачатковым стане. 

Тэрыторыя заказніка звычайна выкарыстоуваецца мясцовымі жыхарамі для збору ягад, грыбоў, траў.  

У апошні час актыўна развіваецца і экалагічны турызм. А для “дзікіх” турыстаў таксама існуюць розныя экстрым-туры, дзе ім выпадае магчымасць праверыць свае сілы і навыкі выжывання.  

 

 

2. Капліца-пахавальня Ажэшкі ў Заказелі

Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з родам Ажэшка і вядомай польскай пісьменніцай Элізай Ажэшка. Паводле падання ў капліцы яна хавала аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года — генерала Р. Траўгута.  

Архітэктарам гэтага будынка стаў Францішак Яшчольд у 1849 годзе. Але па загадзе царскіх уладаў у 1867 годзе ў капліцы знішчылі алтар і наглуха забілі ўваход. Да нашых дзён яна дайшла ў выглядзе руіны, але, зрэшты, гэта капліца ўсё яшчэ хвалюе наша ўяўленне.

Доўгі час лічылася, што радавы склеп Ажэшкаў разрабаваны. Але некалькі гадоў таму археолагі знайшлі тут рэшткі пахаваных прадстаўнікоў роду. Сярод знаходак былі рэшткі адзення, прадметы побыту. Аднак сама капліца па-ранейшаму знаходзіцца ў запусценні і працягвае разбурацца.  

Капліца ў Заказелі з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых будынкаў, пабудаваных у стылі неаготыкі на тэрыторыі нашай краіны. 

 

 

3.  Палеская вёска Кудрычы 

Гэтай вёсцы больш 450-і гадоў, але за гэты час яна практычна не была кранутая тэхнагенным прагрэсам. Нягледзячы на тое, што знаходзіцца яна ўсяго ў 20-і кіламетрах ад Пінска, дабрацца да яе не так ужо і проста. Балоты, рэкі Ясельда і Прыпяць хаваюць яе ад няпрошаных гасцей.  

Самае дзіўнае ў гэтай глухой вёсцы — мясцовыя жыхары, сапраўдныя людзі на балоце з рамана Івана Мележа. У іх тут свае традыцыі, звычаі, лад жыцця. Займаюцца жыхары вёскі ў асноўным рыбалоўствам, бортніцтвам.  

Дахі іх дамоў пакрыты чаротам, на сценах вісіць старое традыцыйнае начынне, а падчас паводак жыхары сплаўляюцца адзін да аднаго на лодках. 

Гэтая своеасаблівая вёска карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод падарожнікаў, якія шукаюць зацішныя і патайныя куткі, далёкія ад цывілізацыі. Але турыстам варта паспяшацца, бо мясцовыя жыхары с кожным годам усё больш імкнуцца мадэрнізаваць сваі хаты, што, бязмоўна, цягне за сабой страту духу тых часоў. 

 

 

4. СахновічыАдзіная беларуская пячора 

На беразе Гінкова возера, каля вёскі Сахновічы Глыбоцкага раёна, знаходзіцца унікальны для Беларусі аб’ект — пячора.  

Пра гэта падземелле ходзіць шмат легенд. Распавядаюць, што ў пячоры былі схаваны скарбы варшаўскіх шляхцячэй пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Не абышоў гэта дзівоснае месца і скарб Напалеона. Таксама распавядаюць аб складах ваеннай амуніцыі часоў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.  

 

У пячоры тры ўваходу, але толькі праз адзін туды можа прапаўзці чалавек. Памеры пячоры не вельмі вялікія: адзін метр у вышыню, два метра ў шырыню, і некалькі метраў у глыбіню. Адначасова там можа змясціцца 5-7 чалавек. 

У наступны момант гэта адзіная вядомая пячора на Беларусі, але, магчыма, не апошняя. 

 

5. Аб’ект 1161 

Верагодна, гэта самае грандыёзнае падземнае збудаванне на тэрыторыі Беларусі.  

Будаваць «Аб’ект 1161» пачалі ў далёкім 1985 годзе ў якасці абароненага каманднага пункта краін-удзельніц Варшаўскага дагавора.  

Абаронены камандны пункт пабудаваны ў выглядзе двух бочак, якія сыходзяць на глыбіню 45 метраў. У кожнай бочцы — 9 паверхаў.  

Па перыметры каманднага пункта знаходзяцца 6 шахт, якія нагадваюць ракетныя.  Астатнія шахты — для подвода камунікацый і аварыйнага выходзячы людзей. А на апошнім дзявятым паверсе ў адным з памяшканняў па праекце размяшчаўся морг з халадзільнай камерай. 

За мінулыя гады бункер неаднаразова хацелі адрэстаўраваць, але так і не знайшлі інвестара.  

Таму з цягам часу гэта месца можа і зусім знікнуць з твару зямлі, так што калі вы прафесійны сталкер — смела адпраўляйцеся на «Аб’ект 1161», бо ён вас сапраўды не пакіне абыякавым. 

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *