Помнік партызанаў Вялікай Айчынай вайны Рымальду дэ Юнга ўстаноўлены каля Сярэдняй школы №2 горада Маладзечна ў 1985 – 1987 годзе.
Дэ Юнга ў дваццацігадовым узр осце ўдзельнічаў у інтэрнацыянальных баях на тэрыторыі Іспаніі. У 1939 – 1940 годзе мабілізаваны ў дапаможныя часці гітлераўскай арміі. Спачатку служыў у гарадах Віцебскай вобласці, затым у Маладзечна. Служыў шафёрам у каменданта горада Маладзечна.
У ліпені 1943 года партызаны атрада “Штурм” у лесе паміж Радашковічамі і Заслаўем убачылі нямецкі грузавік. Вадзіцель хадзіў вакол яго і крычаў: «Камрадэн!», «Партызанен!» Партызанам, якія яго акружылі, здаў зброю, машыну і папрасіў даставіць яго да камандзіра.
Выслухаўшы расказ дэ Юнге, камандаванне атрада “Штурм” вырашыла праверыць яго. Яму прапанавалі адправіцца ў Мінск і вывезці у атрад вязняў гета. Праз 2 дні ў лес вярнуўся дэ Юнге на знаёмай машыне, у якой было 17 чалавек.
Яны не ведалі, куды і навошта іх вывез “гітлераўскі” шафёр, шчыра здзівіўся, і ўзрадаваліся, што знаходзяцца ў партызан.
Але камандаванне палічыла, што адной праверкі мала. Галадзец папрасіў дазволу на яшчэ адно заданне, але не выканаў яго нават праз некалькі дзён.
Справа ў тым, што камендатура Маладзечна ўжо разаслала загад злавіць былога шафёра каменданта. У падраздзяленні вёскі Мясата ўзмацнілі патрульную службу, павялічылі колькасць вартавых.
Дэ Юнге папярэдзілі сябры, перахапіўшы яго машыну па дарозе. Але ён не хацеў вяртацца з пустымі рукамі і застаўся, пакуль не здабыў радыёпрыёмнікі, тытунь для партызан. Адначасова прывёз радыста. Так у партызанскім атрадзе “Штурм” з’явіўся новы баец, якога звалі Рымус, Рэм.
У баі каля вёскі Новы Двор захапіў ён нямецкі кулямёт і стаў кулямётчыкам. Гэта быў найдзены таварыш.
Удзельнічаў у многіх аперацыях і гераічна загінуў у чэрвені 1944 года ў баі з карнай экспедыцыяй гітлераўцаў, якія распачалі апошнюю аперацыю супраць партызан. Ён загінуў, прыкрываючы выхад партызан з варожага акружэння.