Імкненні

Культура Поэзия

Да чаго ты імкнешся? Куды ляцяць твае мары?
Ці ў далеч, дзе шумяць у глыбі акіянаў
Небывалая моц і свабода,
А спрадвечныя і буйны́я штармы,
Што не ведаюць літасці, часу і года,
Уздымаюць змрочныя хвалі да самай кармы?

Ці туды, у краіну бясконцага сонца,
Бесклапотнага і пустога жыцця,
Дзе кіруе лянота,
А прыгожыя дзеўкі і хлопцы
Прапануюць каханне заместа самоты,
Ды гандлююць хвілінамі асалоды і забыцця?

Мусіць, край той з высокаю вежаю мудрых,
Што стаіць пасярод дрымучага лесу хлусні?
Там спрабуюць разбіць важкія невуцтва путы,
Зберагаюць у ёй крыніцы надзеі,
І прытулак знаходзяць сведкі людской метусні.

Зразумела!
Места тое не знойдзеш на мапе,  яго не існуе?
Гэта вельмі далёка, туды не дайсці?
І таму ты так сумна нясеш сваё цела
Дзень за днём, праз гады, пад запрэжкай — у збруе,
Да канца той пары, что Пане табе адпусціў?

Вось дзівак!
Пакінь свае марныя думы!
Я паведаю тут пра адзіны шлях перамог:
Каб мець радасць у сэрцы, мір у душы, нешта ў суме,
Перад маці, дзяцём, Богам, сябрам, радзімай і бедным
Кожны дзень ты шчыра імкніся выконваць свой доўг.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *