Шмат перамен прынёс журфаку гэты навучальны год. Змяніліся старшыні Студэнцкага саюза факультэта, Творчага саюза, Студэнцкай куратарскай службы. Не застаўся ў старане і Савет стараст. Цяпер шаноўную пасаду старшыні займае Марыя Дашкевіч, студэнтка 2 курса спецыяльнасці інфармацыя і камунікацыя. Аб тым, як яна вырашыла балатавацца, якая будучыня чакае старастат пад яе кіраўніцтвам, а таксама аб іншых цікавых гісторыях чытайце ніжэй.
– Чаму ты вырашыла стаць старастай у сваёй групе?
– Трэба сказаць, што я не адразу стала старастай. Калі ў пачатку нашага навучання ў групы запыталіся, хто хацеў бы быць старастай, паднялі руку я і яшчэ адна дзяўчына. Яна была старэйшая за мяне, адзін год вывучалася ў другім універсітэце, і была больш вопытнай за мяне. Таму пасля яе прамовы я засумнявалася, ці змагу столькі ж даць групе, сколькі зможа даць яна. У выніку я стала яе намеснікам. Але праз нейкі час гэта дзяўчына адлічылася і я аўтаматычна стала старастай.

– Па якой прычыне ты захацела балалатавацца на пасаду старшыні Савета стараст журфака?
– Я бачыла вельмі шмат праблем у старастаце нашага факультэта, якія трэба вырашаць. І я ведала, што ў мяне ёсць усе магчымасці для гэтага, я сапраўды ведаю, што трэба рабіць. Вось так і атрымалася, што маё жаданне нешта змяніць заставіла мяне балатавацца і нават выйграць.
– Назаві тры якасці, якімі, на твой погляд, павінен валодаць лідар студэнцкай арганізацыі?
– Першая якасць — гэта адказнасць. Ад гэтага чалавека сапраўды шмат залежыць. У першую чаргу ён павінен добра перадаваць інфармацыю на розных узроўнях, пачынаючы ад намесніка дэкана і сканчаючы простымі студэнтамі. Іншыя дзве рысы, на мой погляд, звязаны паміж сабой. Гэта камунікатыўнасць і добрыя нервы. Праца з людзьмі заўсёды цяжкая: ўсе мы розныя, і трэба знайсці падыход да кожнага. Гэта сапраўдны талент.

– Якім ты бачыш старастат у выніку свайго знаходжання на пасадзе старшыні?
– Старастат ужо адрадзіўся як арганізацыя, і я лічу, што ён можа стаць яшчэ больш буйнейшым, чым некалькі год таму. Ужо праз некалькі месцаў да нас далучацца першакурснікі, якія будуць такія ж цікавыя, актыўныя, харызматычныя, гатовыя не толькі несці адказнасць за сваіх студэнтаў, але і арганізоўваць новыя мерапрыемствы, якія будуць дапамагаць студэнтам у прафесійным плане.

– Зусім нядаўна вы арганізоўвалі круглы стол “Беларуская медыяпрастора”. Якія мерапрыемствы пад эгідай старастата нам варта чакаць ў наступным семестры?
– Пакуль што гэта застанецца у сакрэце. Мы не можам пака нават сказаць, што будзе з намі заўтра. Таму не будзем будаваць нейкія грандыёзныя планы наперад, але мы плануем яшчэ як мінімум адно новае мерапрыемства, якое дагэтуль ніколі не праводзілася на журфаке.
Фота з лічнага архіва гераіні
