Першы сезон серыяла «Дзіўныя рэчы» выйшаў у 2016 годзе на сэрвісе Netflix. Праект меў адсылкі да працаў Стывена Кінга, а таксама да поп-культуры 80-х гадоў. Навукова-фантастычная драма ў жанры жахаў імгненна заваявала любоў гледачоў. Браты Дафер, распрацоўшчыкі серыялу, чэрпалі натхненне з незвычайных эксперыментаў, якія праводзіліся падчас Халоднай вайны.

Сюжэт разварочваецца ў выдуманым гарадку Хоўкінс. Тры хлопчыка спрабуюць знайсці свайго сябра, які невядомым чынам знік па дарозе дадому. Ім у гэтым дапамагае дзяўчынка пад нумарам «011». Яна збегла з лабараторыі, у якой праводзіліся эксперыменты над людзьмі. Дзеці знаходзяць партал у «выварат», паралельны свет. Дзякуючы агульным намаганням і здольнасцям Адзінаццаць хлопчыка ўдаецца выратаваць.

Усіх сезонаў у серыяле на дадзены момант чатыры. Апошні выйшаў зусім нядаўна і стаў самым праглядваемым на Netflix. Сезон пабіў усе рэйтынгі, за тыдзень з 30 траўня па 5 чэрвеня яго паглядзелі сумарна больш за 7,2 млрд хвілін. Гэта стала самым высокім паказчыкам на стрымінгавых сэрвісах. Фінальныя эпізоды выйшлі 1 ліпеня і выклікалі збоі ў дадатку Netflix, так як фанаты спяшаліся паглядзець іх.

Браты Дафер заявілі, што пяты сезон стане заключным. Яго выхад плануецца ў 2024 годзе. Таксама прадусары плануюць стварыць спін-оф да серыялу.
Праект атрымаў шмат узнагарод, намінацыяў і запусціў кар’еру шматлікіх маладых актораў.

