Топ 12 падкастаў на беларускай мове

Абитуриент

Рэспубліканскі перапіс, сведчыць аб тым, што роднай беларускую мову назваюць 60% жыхароў краіны.  Але ў якасці гутарковай поўнасцю або часткова выкарыстоўваюць толькі 23% насельніцтва. У Менску гэтыя паказчыкі выглядаюць яшчэ горш — адпаведна 35% і 6%. Але з кожным днём усё больш беларусаў пачынае карыстацца роднай мовай штодзённа, і кантэнту на беларускай мове з’яўляецца усё больш.

Таму лавіце артыкул, дзе сабраны маладзёжныя беларускамоўныя падкасты, якія вас, магчыма, зацікавяць. А можа ўвогуле падштурхнуць пачаць размаўляць па беларуску.

“Bellit” 

Bellit

першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру, кнігі і калякніжныя тэмы.

“Так склалася гістарычна”

падкаст у якім вы пачуецце простыя разважанні пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьмі.

“Шляхецкія сем’i Беларусi”

падкаст ад 34 & МТС які выходзіць адразу на беларускай  і  расейская мовах, і расказвае пра жіцце найвядомейшых шляхецкіх сямей Беларусі.

“Гісторыя беларускага мастацтва”

так сама падкаст ад 34 & МТС які выходзіць адразу на беларускай  і  расейская мовах,  і расказвае пра жіцце і гісторыю беларускага мастацтва.

“34mag.net” 

больш не падкаст, а аўдыягід. Расказвае аб знакавых месцах Беларусі, таксама выходзіць адразу на беларускай і расейская мовах.

“Забі зяпу” 

Забі зяпу

падкаст, дзе два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў Ліцэі БДУ, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны разам пачалі размаўляць на роднай мове. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў.  Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску.

“VANDRA” 

падкаст аб вандроўках па Беларусі і размовы з людзьмі, якія так, ці інач звязаны з гэтай справай.

“Першы Гікаўскі”

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае: кіно, серыялы, тэхналогіі, гульні.

“Глыбінны народ” 

падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра ўсё гэта пачуецце  ад экспертаў і рэгіянальных лідэраў. Падкаст вядзе Яўген Меркіс.

“Беларускія Байкі / Belarusian Fables”

выкладач і вандроунік Аляксандр расказвае беларускія байкі, каб больш людзей знаёміліся з Беларусью, не згублялі свае карані і пачыналі размаўляць, а потым і думаць па-беларуску.

“Кніжная Шафа”

дзве Насты, якія працуюць у невялічкай незалежнай кнігарні «Кніжная Шафа»  распавядаюць разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з чытацкай практыкай і наведвальнікамі кнігарні. Расказваюць, чым жыве «Кніжная Шафа»  і адказваюць на вашы пытанні.

“Ружовы Падкаст”

падкаст ад тг-канала «Ружовая купіна», у якім рэдактар Аляксей распавядае пра кіно.

 

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *