4 прычыны, чаму ты павінен прачытаць творы Караткевіча

Абитуриент Культура

Кожны народ мае самыя яскравыя зоркі на небе ўласнай літаратуры. Безумоўна, адной з самых бліскучых на беларускім небасхіле з’яўляецца класік беларускай літаратуры — Уладзімір Караткевіч. Гэта дастаткова рэдкі і незвычайны выпадак, калі ісціны талент паэта, празаіка і драматурга знайшлі сваё месца ў душы аднаго чалавека. Але, на маю думку, найбольшы поспех майстар слова атрымаў як празаік. Ягоныя эпічныя творы прымушаюць не адрывацца ад кніг нават позняй ноччу. І восьпрычынs, якія могуць прымусіць вас пазнаеміцца бліжэй з творчасцю літаратара.

1. Знаёмства з гісторыяй беларускага народа  

Творы Уладзіміра Караткевіча — гістарычны куфар, у якім адлюстраваны побыт беларусаў, традыцыі і звычаі, культурныя дасягненні, значныя падзеі. І ўсё гэта наша мінулае, нашыя карані, якія вякамі трымаюць сучаснікаў на зямлі. Пры гэтым гісторыя беларускага народа паказана праз мастацкую прызму, таму гэта ў 10 разоў цікавей, чым вывучэнне звычайнага падручніка.

2. Займальны сюжэт 

Цікавы факт: Уладзімір Караткевіч з’яўляецца першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Ды і ўвогуле кожны яго эпічны твор — непаўторны, адмысловы аповед, у якім спалучаюцца некалькі разнастайных сюжэтных ліній. Акрамя таго, пісьменнік — майстар інтрыгі і нечаканых сюжэтных зваротаў. Чытацелям, якія любяць дынаміку ў кнігах, Караткевіч з большай верагоднасцю спадабаецца. 

3. Шматпланнасць характараў

Персанажы Караткевіча — жывыя, рознабаковыя героі. Свет для іх не падзяляецца на чорнае і белае, кожная сітуацыя разглядаецца з розных бакоў, падзвяргаецца дакладнаму аналізу. Героі быццам разам з намі хвалююцца, рэагуюць, узрушваюцца. Акрамя таго, часта пэўныя падзеі разглядаюцца з бакоў розных людзей: такім чынам нам паказваюцца ўсе грані той ці іншай сітуацыі. Значыцца, і аматарам псіхалагізму Караткевіч даспадобы. 

4*. Каханне

Апошняя прычына — пад зорачкай, бо хутчэй для дзяўчат. Уладзімір Караткевіч — вельмі рамантычная натура. Таму любоўныя лініі ў яго самыя цікавыя, драматычныя і самыя жывая, бо дзякуючы ім пачынеш верыць, што каханне — гэта не хімія, а сапраўднае пачуццё, якое кіруе чалавецтвам і ўвогуле жыццём.
Ps. Хвалявалася за адносіны Алеся і Майкі больш, чым за свае.

Вось такі невялічкі спіс атрымаўся. З твораў найперш за ўсё раю бліжэй пазнаёміцца, прачытаць ці перачытаць шуольную праграму: «Ладдзя роспачы«, «Каласы пад сярпом тваім«, «Дзікае паляванне караля Стаха«. Далей выбірайце на свой густ па анатацыях. А напрыканцы прыгадаю параду пісьменніка: «Рабі нечакана, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш». 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *