
15 чэрвеня 1878г. брэсцкі царкоўны ўезны іспраўнік у рапарце Гродненскаму губернатару пісаў: “Представляя при сем прошение помещика Маймескула об ослушании крестьян села Олтуш при приведении в исполнение решений съезда мировых судей, а также копию с полученного мною сего числа акта Олтушского волостного старшины о буйстве их, имею честь просить ваше превосходительство дать мне знать, могу ли я в данном и подходящем к сему случае призвать к содействию войска”.
Што ж здарылася тады ў Олтушы? Чаму ўзнікла неабходнасць накіроўваць войска?
У лютым 1878г. жыхары Олтуша Брэсцкага ўезда Гродненскай губерні, даведзеныя да адчаю малазямеллем, галечай, прыгнётам памешчыка і царскіх чыноўнікаў, вырашылі больш не падпарадкоўвацца мясцовай уладзе. Яны самавольна высеклі ўчастак лесу ва ўрочышчы “Астравок”.
Памешчык уладанняў Аляксандр Маймескул звярнуўся са скаргай на сялян у Брэсцкі з’езд міравых суддзяў, які адразу заступіўся за багацея і прыняў рашэнне аштрафаваць олтушцаў на суму 314 рублёў 67 капеек. Олтушскі валасны старшына паспрабаваў сабраць у карысць памешчыка гэтую суму. Але вяскоўцы ўладзе не падпарадкаваліся і плаціць штраф катэгарычна адмовіліся.
Спрабуючы прымусіць сялян падпарадкавацца, валасное праўленне двойчы – 18 сакавіка і 5 чэрвеня – выносіла рашэнне аб уплаце сялянамі штрафу. Але олтушцы трымаліся стойка. Пасля гэтага ўлады прадпрымаюць экстраныя меры. У населены пункт быў накіраваны атрад паліцыі, валасны старшына, соцкія і дзясяцкія, якія атрымалі ўказанне правесці вопіс маёмасці. Сяляне паўсталі і аказалі “буйство и неповиновение”.
«Зачинщиками бунта были крестьяне с.Олтуш Фёдор Авдеюк, Влас Авдеюк, евгений Авдеюк, Дорофей Калина, Авдей Олесик, Трофим Авдеюк и Анна Авдеюк, а потому волостной старшина постановил: так, как означенные крестьяне вторично учинили этот бунт, а также вторично не дали делать опись своему имуществу, при содействии полиции составить этот акт за общими подписями и представить его высокоблагородию господину Брестскому уездному исправнику, прося распоряжения о высылке более усиленного содействия для сделания описи у вышеозначенных крестьян, а с зачинщиками бунта поступить по закону».
Пра падзеі ў Олтушы губернатар паведаміў Віленскаму генерал-губернатару і ў С.-Пецярбург. Супраціўленне было падаўлена пасля прыбыцця войска.
