Падрыхтоўчыя курсы ў БДУ

Абитуриент Универ

(Адной дзяўчынкі няма на фотаздымку)

Другога ліпеня я прыехала ў корпус факультэта журналістыкі, дзеля таго, каб навучацца на падрыхтоўчых курсах. Я апынулася ў 67 групе. Яшчэ да пачатку заняткаў я сустрэла сваіх дзесяцярых аднакурснікаў, мы пазнаёміліся. Потым, калі мы зайшлі ў аўдыторыю пазнаёміліся са сваім выкладчыкам  Давыдзікам Аляксандрам Сяргеевічам. З самага пачатку, я турбавалася аб тым, што не змагу высядзіць тры гадзіны. Але, дзякуючы Аляксандру Сяргеевічу, які робіць цікавую, прыемную і  спакойную атмасферу ў аўдыторыі, я лёгка высіджваю тры гадзіны.
Адразу ж на першым занятку ў нас з’явіўся лакальны жарт, бо  Аляксандр Сяргеевіч сказаў: « На факультэце журналістыкі павінны быць рашучыя, дзёрскія, наглыя. А калі вы не такія, то вам на філфак.»
Так вось і з’явіўся жарт. Калі ў каго-небудзь штосьці не атрымоўвалася мы казалі: «На філфак»!                                                                                                       
На курсах мы не толькі пішам сачыненні, рэдагуем тэксты, разбіраем білеты, але і размаўляем на розныя тэмы. Аляксандр Сяргеевіч дзеліцца сваім вопытам, расказвае аб сапраўднай працы журналіста. І гэта вельмі карысная інфармацыя, бо дапамагае сфарміраваць праўдзівы вобраз працы журналіста, і ў некаторых момантах зняць ружовыя акуляры. Таксама Аляксандр Сяргеевіч нагадвае нам, што ўсё мы людзі, што памыляцца і чагосьці не ведаць — гэта нармальна, а таксама аб тым, што трэба не толькі казаць аб праблемах, але і прапаноўваць іх вырашэнні.

 Я вельмі ўдзячна летнім курсам за тое, што сустрэла такіх зычлівых таварышаў. Вельмі спадзяюся, што наша 67 група будзе залічына ў  студэнты. І, канешне, за тое, што я даведалася аб тым, чаго раней не ведала.

Курсы 10 падабаек з 10,таварышы 10 падабаек з 10. Выкладчык 10 падабаек з 10.

Курсы праляцелі хутка, а наперадзе мяне і маіх таварышаў чакаюць уступныя экзамены. Таму ўсім нам поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *