Чытайце па-беларуску

Абитуриент Важное Искусство Культура Поэзия

Сучасны чалавек жыве ў хуткім тэмпе, акружаны мноствам інфармацыі. Яму не хапае часу на ўсё, што хочацца прачытаць і вывучыць. На вялікі жаль, мы забываемся, што маральна-этычныя каштоўнасці – гэта асновы. Чалавек павінен заставацца чалавекам у любых абставінах. Дабрыня, чуласць, спагадлівасць, шчырасць не купіш за грошы, гэтыя пачуцці нараджаюцца ў нашых душах. Іх патрэбна толькі выхаваць. Любоў да роднай старонкі – гэта тое, з чаго мы павінны пачынаць.

Чаму я раю чытаць па-беларуску? Па-першае, трэба адзначыць, што беларуская мова мае багатую гісторыю і культуру. Чытанне кніг на роднай мове дапаможа лепш разумець і паважаць сваю культуру. Беларускія кнігі могуць расказаць пра жыццё і традыцыі народа, пра яго духоўнасць.

Па-другое, беларуская літаратура сапраўды якасная і цікавая. Яна не саступае замежным аналагам і нават мае свае асаблівасці і перавагі. Нашы пісьменнікі выкарыстоўваюць народныя матывы, што робіць іх творы асаблівымі і прывабнымі для чытачоў. Напрыклад, звернемся да творчасці беларускага пісьменніка Ніла Гілевіча. Яго вершы напоўнены любоўю да сваёй зямлі і мовы.

Па-трэцяе, чытанне беларускіх кніг дапамагае падтрымліваць родную мову, а адначасова захоўваць упэўненасць у сваіх моўных ведах і развіваць іх далей.

Я лічу, што беларуская літаратура патрэбна сучаснаму чалавеку. Яна не толькі дазваляе лепш разумець і паважаць сваю культуру, але і прапануе сапраўдныя шэдэўры, якія не пакінуць абыякавым ніводнага чытача.

Лаліта Яблонская.

 




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *