Падарожжа з часопісам «Бярозка»

Абитуриент Главное Культура

Любіш беларускую мову, хочаш навучыцца пісаць эсэ і артыкулы? Тады абавязкова сачы за інтэлектуальным беларускамоўным падлеткавым часопісам «Бярозка»! 29 жніўня рэдакцыя часопіса правяла занятак Школы маладога літаратара з выездам на радзіму беларускага пісьменніка Янкі Купалы.

– Заняткі яшчэ, безумоўна, будуць праходзіць. Мы з актывістамі будзем чытаць эсэ класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і падарожнічаць «па яго шляхах». Першае месца – Вязынка! – каментуе рэдактар аддзела Ганна Белая.

Удзельнікі школы, школьнікі і студэнты, прачыталі эсэ Караткевіча «Вязынка», купілі квіткі і ў добры шлях! У дарозе рабяты размаўлялі з Ганнай і стыль-рэдактарам «Бярозкі» Арцёмам, чыталі вершы паэта Янкі Купалы.

Двор Вязынка, размешчаны над маляўнічай рэчкай, якая дала назву маёнтку, быў уладкаваны на старасвецкі лад. З 1972 года гэта Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка».

Дом, які прытуліў сям’ю Луцэвічаў у 1881 – 1883 гадах, знаходзіўся ля самай рэчкі. Яго атачалі фруктовы сад з клёнавай і ліпавай альтанкамі і вялікі кветнік, дзе красавалі дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Праз сені быў уваход у жылыя памяшканні, у адным з якіх і нарадзіўся Ясь Луцэвіч (Янка Купала).

Мясцовыя жыхары захавалі ў памяці вобраз маленькага вясёлага хлопчыка, а таксама куточкі сядзібы, дзе адпачывалі яго працавітыя бацькі. Зараз гэта філіял літаратурнага музея Я. Купалы, размешчанага ў Мінску. Тут прайшла экскурсія.

Каля музея Софія Туронак, супрацоўніца часопіса, распавяла некалькі гістарычных звестак пра Уладзіміра Караткевіча.

– У гэтым месцы такая спакойная і прыемная атмасфера, – дзеліцца ўражаннямі Лізавета Юхнавец.

Пасля прыезду ў Мінск рабяты адправіліся на факультэт журналістыкі БДУ. Там прайшоў майстар-клас ад старшага выкладчыка кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі Наталлі Саянавай пра асаблівасці жанру эсэ.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі ШМЛ атрымалі падарункі, мерч часопіса, і памятныя дыпломы:

– Мы спадзяемся, што такіх заняткаў будзе як мага больш, нам вельмі спадабалася!

Фота з архіваў удзельнікаў



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *