Серабрыстыя рэкі, у якіх гуляюць сонечныя блікі, аблямоўваюць твае блакітныя вочы. Над стракатасцю тваіх кветкавых палёў праносяцца зграі грацыёзных буслоў. Глухія лясы твае дрымучыя – скарбніца смачных грыбоў і сакавітых ягад. У густых галінах Белавежскай пушчы блукаюць зубры касматыя. На ўзвышшах нагадваюць аб гістарычным мінулым велічныя маёнткі і сядзібы. Чым жа яшчэ, ты адухаўляеш, беларускі край?

Можа, багатай культурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне? Несмяротнымі творамі Максіма Багдановіча і Максіма Танка, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, нагадваючымі пра вечныя каштоўнасці – спагаду, узаемадапамогу, справядлівасць, патрыятызм. Яны напаўняюць нас верай у чалавечую годнасць. Навуковымі працамі Браніслава Тарашкевіча і Уладзіміра Пічэты, выступаўшых супраць непісьменнасці насельніцтва, бо дзякуючы гэтым светачам, мы вывучаем беларускую мову ў школах і ўніверсітэтах, чытаем замежных класікаў, ведаем гісторыю нашай краіны. Касмічнымі матывамі Язэпа Драздовіча, меладычным голасам Уладзіміра Мулявіна, сімвалічнымі манументамі Леаніда Левіна, масіўнымі габеленамі Аляксандра Кішчанкі, рэалістычнымі партрэтамі і праўдападобнымі сцэнаграфіямі Леона Бакста, змываючых пыл штодзённасці з душы.

Крыніцай натхнення з’яўляюцца таксама беларускія звычаі і традыцыі, якія дайшлі да нас спрадвеку. Напрыклад, у паэме Якуба Коласа «Новая зямля» апісваецца абрад вясновай пасяўной, калі продкі сеялі збожжавыя на другі дзень Вялікадня, верачы, што сілы прыроды падораць ім багаты ўраджай. У «Людзях на балоце» Івана Мележа падрабязна распавядаецца пра вяселлі славянскіх народаў. Падчас сватаўства сын заможнага селяніна Яўхім спрабаваў выкупіць нявесту Ганну ў яе бацькоў. Пагадзіўшыся, Цімох Чарнушка і Мачаха ўвечары арганізоўвалі заручэнне, запрашаючы хросных жаніха. Пейзаж «Купалінка» Гаўрыла Вашчанкі заснаваны на павер’і пра купальскія агні, якія ўвасабляюць сонца і праганяюць смерць. На палатне мы бачым, як дзяўчаты водзяць карагод вакол драўлянага кола, паднятага на тычцы. На мой погляд, фальклорныя традыцыі з’яўляюцца непарыўнымі вузамі паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, асабліва ў вёсках, дзе яны больш за ўсё распаўсюджаны. Праз такія рытуалы перадаваліся веды, жыццёвы вопыт, светапогляд, якія сфармаваліся ў менталітэце цэлай нацыі.


Дзіўна прыгожая беларуская мова! Колькі пявучых у ёй слоў, аналагаў якіх не знойдзеш у іншых мовах! Толькі паспрабуйце вымавіць: «Маладзік заглянуў у цёмныя воды сажалкі быццам спрабаваў знайсці на дне нейкую таямніцу. На зорнай капе вымалёўваецца зграйка жураўлёў, якія ляцяць у вырай. Дзесьці далёка прамільгнула знічка». Многія кажуць, што наша мова – найвялікшае багацце народа. А калі ёсць скарб, то яго трэба берагчы, каб не страціць. Для захавання каштоўнага найлепш аб’яднацца з такімі ж знатакамі, як я і ты, бо разам мы моц, якую не перамогуць любыя нягоды

Мяркую, дзякуючы згуртаванасці беларускай нацыі, родная культура працягвае квітнець, а маляўнічыя прасторы больш паэтычныя з кожным годам.
