Ліга Нацый 2026/27, патэнцыяльныя супернікі зборнай Беларусі: вікінгі, аматары нардаў ды «горшая зборная свету». Разбор

Спорт

Нягледзячы на апошняе месца ў групе адбору на ЧС-2026 і 5 паразаў запар з розніцай 3-19, аматарам «белакрылых» трэба трымацца. У наступным сезоне нас усіх чакае яшчэ адзін цікавы турнір — Ліга Нацый УЕФА.

У мінулым сезоне наша зборная заняла 3 месяца ў квартэце «С» і захавала прапіску ў аднайменным дывізіёне, як менш, яшчэ на адзін розыгрыш. УЕФА выпусціла размеркаванне краінаў па кошыках для лёсавання — Беларусь разам з Фарэрамі, Кіпрам ды Эстоніяй патрапіла ў трэці. А зараз самы час разабрацца з іншымі.

Першы Кошык

Ісландыя

Амаль самая моцная краіна нашага дывізіёну, былы ўдзельнік Еўра і ЧС. Банда Арнара Гуннлаўгсана, нягледзячы на былыя поспехі, зараз выглядае не такім страшным супернікам, усяго 4 перамогі ў апошніх 15 сустрэчах. У групе «D» адбору на ЧС займаюць 3 месца з 4 пунктамі, абганяючы толькі азербайджанцаў. Кошт гульцоў — 81,4 млн €, у мясцовым чэмпіянаце грае толькі 3 кіпер (Антон Ары Эйнарсан з «Брэйдабліка»)

Самыя дарагія гульцы:

  1. Хакан Арнар Харальдсан, ЦАП, 22 гады, «Ліль», Францыя, 18 млн €
  2. Альберт Гудмундсан, ФРВ, 28 гадоў, «Фіярэнціна», Італія, 18 млн €
  3. Оры Оскарсан, ФРВ, 20 гадоў, «Сасьедад», Іспанія, 15 млн €

Вельмі маладая і арганізаваная каманда, супраць якой будзе цяжка гуляць. Што датычыцца апошняга матча з грандам, то «ледзяныя хлопцы» ў кастрычніку дома супрацьстаялі французам (2:2, з галамі Пальсана і Хлінсана). Дарэчы, нашыя зборныя сустракаліся ўсяго аднойчы — ў лютым 2008 ў таварыскай сустрэчы на нашай тэрыторыі (2:0, 33’ Васілюк, 47’ — Пласконны) маем 100% вінрэйт, чаму б і не працягнуць паспяховую серыю…

Албанія

Вось з «Арламі» мы сустракаліся сем разоў у сваёй гісторыі, нават гралі разам у групе той самай Лігі Нацый, калі вы забылі. Маем супраць іх толькі 2 перамогі — у 2007 (4:2, 32’ Рамашчанка, 45+1’ Кутузаў, 54’ Кутузаў, 63’ Рамашчанка) і ў 2010 (2:0, 10’ Радзіёнаў, 77’ Крывец). Албанцы не прайграюць ўжо 8 матчаў, маюць топавую форму і спрачаюцца з Сербіяй за права згуляць у плэй-оф адбору на ЧС.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Арманда Броя, ФРВ, 24 гады, «Бёрнлі», Англія, 14 млн €
  2. Крысціян Аслані, «апорнік», 23 гады, «Тарына», Італія, 13 млн €
  3. Мірлінд Даку, ФРВ, 27 гадоў, «Рубін», Расія, 10 млн €

Албанская зборная каштуе больш за 90 млн € — значны ўзровень на фоне нашай каманды. Але, спадзяемся, што ўсё ж такі не грошы граюць у футбол, таму і з «Арламі», у выпадку лёсавання ў адну групу, нам пашанцуе.

Чарнагорыя

Адна з трох краін, клубы з якіх дагэтуль не гралі ў еўракубках, але зборная гэтай маленькай паўночнай краіны поўная супрацьлегласць. На дадзены момант ніводны гулец з мясцовай «Мерыдзіянбэт ЧФЛ» не грае ў складзе нацыянальнай зборнай. А зараз увага — «белакрылыя» не перамаглі ў ніводным з 5 матчаў супраць чарнагорцаў. Проста неверагодна.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Нікола Крставіч, ФРВ, 25 гадоў, «Аталанта», Італія, 24 млн €
  2. Васіліе Аджыч, ЦАП, 19 гадоў, «Ювентус», Італія, 8 млн €
  3. Адам Марушыч, ПА, 33 гады, «Лацыа», Італія, 3,5 млн €

Так склалася, што большасць таленавітых маладых гульцоў з гэтай краіны з’язджаюць у Італію ды гартуюцца як футбалісты менавіта ў італьянскай футбольнай сістэме. Менавіта з гэтай нагоды з «Адважнымі сокаламі» будзе цяжка гуляць, клас гульцоў вельмі адрозніваецца.

Казахстан

Менавіта над прадстаўнікамі гэтай сярэндеазіяцкай краіны ў чэрвені на «Барысаў-Арэне» «белакрылыя» атрымалі апошнюю перамогу перад цяперашняй не выдатнай серыяй (4:1, 26’ Грамыка, 31’ Бачароў, 50’ Мельнічэнка, 85’ Шыкаўка). Асновай склада «Ваўкоў» з’яўляюцца гульцы з мясцовай КПЛ, якая зараз знаходзіцца на пад’ёме (34 — у рэйтынгу УЕФА, нашая БВЛ, нагадаю, 48).

Самыя дарагія гульцы:

  1. Бахціёр Зайнутдзінаў, ЛА, 27 гадоў, «Дынама Масква», Расія, 2,8 млн €
  2. Максім Самародаў, ПВ, 23 гады, «Ахмат», Расія, 2,5 млн €
  3. Нуралы Аліп, ЦА, 25 гадоў, «Зеніт», Расія, 2,5 млн €

На мой погляд — самы лепшы супернік з 1 кошыку «для праходу», які можа трапіцца Беларусі на гэтым этапе.

 

Другі кошык

Фінляндыя

Пераходзім да другога кошыку, у якім таксама ёсць цікавыя зборныя, адна з іх — Суомі. Падначаленыя Джэйкаба Фрыса дрэнна гуляюць у ролі аўтсайдэра, але калі справа даходзіць да прыкладна роўных Беларусі зборных, «філіны» амаль не даюць сваім супернікам шанцаў. У мінулым сезоне фіны вылецелі з Лігі «В» не набраўшы ніводнага бала, а ў апошніх 16 матчах перамаглі толькі тры разы. Менавіта такія вынікі і паўплывалі на рашэнне федэрацыі звольніць Маркку Канэрва, які займаў сваю пасаду амаль 8 год.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Олівер Антман, ПВ, 24 гады, «Рэйнджэрс», Шатландыя, 5,5 млн €
  2. Каан Кайрынен, ЦП, 26 гадоў, «Спарта», Чэхія, 5,5 млн €
  3. Йоэль Пахьянпала, ФРВ, 31 год, «Палерма», Італія, 4,5 млн €

Ёсць у складзе зборнай Фінляндыі і даволі вядомы Тээму Пуккі, які можа добра пакалашмаціць абарону супернікаў. Дарэчы, фіны з’яўляюцца адной з тых зборных, якую «белакрылыя» дагэтуль не здолелі перамагчы.

Славакія

Моцная ўсходнееўрапейская зборная, «цёмная лашадка» любога турніру, у якім удзельнічае. На мінулым Еўра «Сокалы» сенсацыйны амаль не выйшлі у 1/4, прайграўшы англічанам толькі ў овертайме. Зараз славакі на роўных змагаюцца з немцамі за права гуляць на ЧС-2026, таму ў выпадку  траплення ў адну групу, «белакрылым» давядзецца выжымаць з сябе 200, а то і 300% у гульне з гэтай зборнай.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Давід Ганцка, ЦА, 27 гадоў, «Атлетыка Мадрыд», Іспанія, 30 млн €
  2. Станіслаў Лаботка, «апорнік», 30 гадоў, «Напалі», 25 млн €
  3. Мілан Шкрыньяр, ЦА, 30 гадоў «Фенербахчэ», 12 млн €

З татальным коштам у амаль 150 млн € зборная Славакіі з’яўляецца самай дарагой ў лізе «С». Што датычыцца асабістых сустрэчаў, то у нас толькі 1 перамога з 5, у адборы на Еўра-2016, у гасцявой сустрэчы (1:0, 34’ Драгун).

Балгарыя


Гэтую паўднёваеўрапейскую зборную ў справе мы бачылі ў мінулым розыгрышы Лігі Нацый — тады балгары другое месца ў нашай групе. Пазней «ільвы» прайгралі Ірландыі ў «стыках» ды засталіся ў трэцім па сіле дывізіёне. Гледзячы на прошлы сезон, мы маглі бы прадугледжваць, што з сабе ўяўляе банда Іліяна Іліева, але спецыяліста звольнілі пасля вераснёўскай паўзы — вынікі не задавальнялі. Новы трэнер, Аляксандр Дзімітраў, пачаў нават горш — 3 паразы з розніцай 12-1 не абяцаюць балгарам шчаслівай будучыні.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Ілія Груеў, «апорнік», 25 гадоў, «Лідс», Англія, 8 млн €
  2. Кірыл Дэсподаў, ПВ, 28 гадоў, «ПАОК», Грэцыя, 8 млн €
  3. Філіп Красцеў, ЦАП, 24 гады, «Оксфард», Англія, 4 млн €

Супраць «белакрылых» балгарская зборная згуляла 10 матчаў, з якіх выйграла 5, апошні — у 2016 годзе.

Арменія


Новае пакаленне армянскай зборнай з высока паднятай галавой рухаецца ў светлую будучыню, ці здолеем мы трохі замедліць гэты рух у выпадку лёсавання ў адну групу? Прадстаўнікі Каўказу на дадзены момант займаюць 104 пазіцыю рэйтынгу ФІФА — адразу пасля зборнай Беларусі. У апошнія гады армянскі чэмпіянат падняўся уверх з-за поспехаў мясцовага «Ноа» на еўрапейскай арэне.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Эдуард Сперцян, ЦАП, 25 гадоў, «Краснадар», Расія, 25 млн €
  2. Наір Цікнізян, ЛА, 26 гадоў, «Црвена Звезда», Сербія, 4 млн €
  3. Угачукву Іву, «апорнік», 25 гадоў, «Рубін», Расія, 3 млн €

У цэлым — галоўнай задачай на матчы супраць армян, канешне, стане нейтралізацыя галоўнай зоркі — Сперцяна, але нельга забываць аб існаванні Барсегяна, Зелараяна ды іншых выдатных гульцоў. У апошні раз з каўказцамі мы гулялі ў далёкім 2017 і прайгралі 4:1, адзіны гол з нашага боку тады забіў Антон Сарока, які павесіў бутсы на цвік сёлета, таму аналізаваць асабістыя сустрэчы мы не зможам.

Чацвёрты кошык

Малдова

Пачынаем расказ аб чацвёртым, намінальна слабейшым кошыку. Пакуль мы ведаем толькі 2 каманды з гэтага кошыку, адна з іх — Малдова. У бела-галубых толькі 1 перамога ў апошніх 12 сустрэчах, над зборнай Андоры, а таксама параза 11:1 ад Нарвегіі, перспектывы ў іх вельмі туманныя.

Самыя дарагія гульцы:

  1.  Алег Рабчук, ЛА, 27 гадоў, «Спартак Масква», Расія, 3,5 млн €
  2. Сергіу Пяркун, ЦАП, 19 гадоў, «Тарына», Італія, 1,5 млн €
  3. Йон Нікалаэску, ФРВ, 27 гадоў, «Макабі Тэль-Авіў», Ізраіль, 1,5 млн €

Вельмі цікавы факт: 3 апошнія паядынкі супраць гэтай зборнай «белакрылыя» скончылі з лікам 0:0.

Сан-Марына


Самая горшая зборная свету», апошняе месца рэйтынгу ФІФА і г.д. Гэта мы ўсе чулі тысячу разоў, але Сан-Марына настолькі дрэнна гуляюць? Ну калі яны ў дывізіёне «С», а не «D», то напэўна усё ж такі не горшая. Да, яна зараз вельмі слабая ў параўнанні нават з «белакрылымі», але ў прошлым розыгрышы сенсацыйна выйграла групу і атрымала прамоўшэн. «Тытаны» стоадсоткава могуць здзівіць любую не топ-100 зборную, таму недаацэньваць іх нельга.

Самыя дарагія гульцы:

  1. Эдуардо Коломбо, ГК, 24 гады, «Гзіра», Мальта, 200 тыс €
  2. Нікола Нанні, ФРВ, 25 гадоў, «Арзіньяна», Італія, 150 тыс €
  3. Тамаза Бэнвенуці, ЛА, 19 гадоў, «Сасуола Прымавера», Італія, 100 тыс €

Такім чынам, нягледзячы на тое, што ў шматлікіх гульцоў гэтай карлікавай краіны нават няма кошту на «ТМ», яны не самая горшая зборная свету, па меншай меры, на маю ўласную думку.

Нявызначаныя зборныя

Да ліку гэтых зборных мы прычысляем удзельнікаў «стыкаў» паміж лігамі С/D. Гэта 2 пары:

Латвія — Гібралтар

Мальта — Люксембург

Імёны ўдзельнікаў не будуць вядомыя пад час лёсавання, якое адбудзецца ў лютым 2026 года, матчы прайдуць у сакавіку.

Лепшы квартэт, у які можа трапіць Беларусь, на мой погляд, выглядае так:

  • Казахстан
  • Арменія
  • Беларусь
  • Сан-Марына

Але ў кожнага ёсць свой погляд, свой густ. Хтосьці хоча групу прасцей, хтосьці цяжэй ды цікавей, але нязменна адно: мы ўсе жадаем поспеху нашай роднай зборнай. Няхай скончыцца ўжо гэтае цяжкае кола паразаў і невыдатнасці «белакрылых»!

Дзякуй за прагляд!

(Усе фота з адкрытых крыніцаў)



1 комментарий по теме “Ліга Нацый 2026/27, патэнцыяльныя супернікі зборнай Беларусі: вікінгі, аматары нардаў ды «горшая зборная свету». Разбор

  1. 🔥🔥🔥 Очень интересно!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *