««Палеская хроніка» Івана Мележа: Гісторыя, якую не завяршыць»

Искусство Культура

Аўтару аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя – трылогіі «Палеская хронiка – споўнілася б 105 гадоў.

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Нарадзіўшыся ў сялянскай сям’і, ён рана пазнаёміўся з цяжкасцямі і радасцямі вясковага жыцця, што пазней адлюстравалася ў яго літаратурных творах.

Цэнтральнае месца ў творчасці Івана Мележа займае трылогія «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подыхнавальніцы», «Завеі. Снежань»). У гэтых творах аўтар апісвае жыццё сваёй роднай вёскі ў перыяд калектывізацыі. Асаблівую ўвагу ў трылогіі Іван Мележ надаў раскрыццю вобразаў герояў.  Кожны з персанажаў па-свойму ўнікальны, са сваім характарам, са сваімі звычкамі.

Перад выхадам рамана «Людзі на балоце» многія беларускія пісьменнікі ставіліся да Мележа скептычна. Напрыклад, Барыс Сачанка ў сваім дзённіку адзначаў, штоне асабліва шанаваў творчасць Мележа да чытання «Людзіна балоце». Але пасля прачытання рамана меркаванне змянілася: «Але прачытаў 100, 200, 300 старонак – Божамой, якая проза! Пасля Кузьмы Чорнага нічога падобнага не было. У рэдакцыі скептычна ўспрынялі: малады хлопец, што ён яшчэ разумее ў літаратуры. Ад Мележа ніхто не чакаў, што ён напіша такое».

Аўтар доўга не мог выбраць назву будучага рамана, які пасля стаў вядомы як «Людзі на балоце». У яго на асобным лісце было цэлых 15 версій назвы, калі ён прынёс рукапіс у часопіс «Полымя».  Пісьменніка больш прыцягвалі дзве назвы: «Людзі на балоце» і «Туманы над багнай». Перад самай здачай выпуску часопіса, твор меў другую назву. Але ў гэты час з водпуску вярнуўся супрацоўнік гэтай рэдакцыі Алесь Рылько.  Прачытаўшы твор, рэдактар знайшоў яго вельмі змрочным, а назва «Туманы над багнай» толькі дадавала смутку. «Першыя гады савецкай улады, тут павінна быць святло, а не туман…», – лічыў Рылько. Мележ пагадзіўся назваць свой твор «Людзі на балоце».

Аднак апублікаваць «Палескую хроніку» было вельмі цяжка.  У Беларусі наадрэз адмовіліся выдаваць раман. Мележа пыталі партыйныя цэнзары, ці не баіцца ён так шчыра пісаць пра жыццё сялян, спрабавалі запалохаць. Літаратар быў вымушаны паехаць у Маскву, дзе яго творбыў апублікаваны ў «Раман-газеце».

У 10 класе школьнікі вывучаюць толькі першую частку трылогіі – «Людзі на балоце». Часта вучням прапануюць пачытаць і працяг – «Подых навальніцы і «Завеі. Снежань». Аднак не многія ведаюць, што ў «Палескай хроніцы» планавалася не тры, а пяць частак. Але Іван Мележ памёр, не паспеўшы завяршыць два апошнія раманы: «За асакою бераг» і «Праўда вясны». У эскізах пісьменніка пасля яго смерці быў знойдзены фрагмент, у якім апісваліся Вялікая Айчынная вайна з удзелам Васіля Дзятла, яго марывярнуцца ў родную вёску. А вярнуўшыся дадому, Васіль бачыць, што яна спалена. Але гэта толькі чарнавік, і канец апошняга рамана мы ўжо ніколі не даведаемся.

Іван Мележ лічыў, што галоўная аўтарская задача – даць магчымасць героям самім распавесці пра сябе, выказаць менавіта сваю праўду. Мележ валодаў высокім майстэрствам псіхалагічнага аналізу і меў тонкае адчуванне слова. Аўтар сапраўды ажыўляў сваіх персанажаў.

«Сапраўдны пісьменнік піша не адным тым часам, які ідзе на напісанне раздзела, старонкі, ён фактычна піша ўсімжыццём», – вызначаў Іван Мележ спецыфіку літаратарскай працы. Так стваралася «Палеская хроніка».  Мележ зноў і зноў паўтараў: «У кожным з іх (герояў хронікі) часцінка майго сэрца»…«Я не мог рана ці позна не напісаць гэтыя раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», бо насіў іх у сабе як радасць і муку доўгія гады. Яны частка мяне самога і вельмі дарагая. Родная вёска, людзі, маё юнацтва гэта жыло ў маім сэрцы і не давала спакою».

Іван Мележ у сваіх творах шмат у чым абапіраўся на асабісты досвед і ўспаміны. Яго дачка, Людміла, успамінала, як яны з маці вычытвалі тэкст рамана «Завеі. Снежань» для часопіса, і ў заключэнні быў надпіс: «Працяг будзе». Калі бацька зайшоў у пакой, ён заўважыў гэтыясловы і, задумаўшыся, сказаў: «Хто ведае – будзе ці не будзе…». Нібы прадказаўшы лёс «Палескай хронікі», Іван Мележ памірае ва ўзросце 55 гадоў, так і не скончыўшы сваю працу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *