Лiдар гурта HURMA: вельмі хочацца, каб беларуская мова была сінонімам моднай і сучаснай музыкі

Культура

фота-Віктар-Дабрыян-300x123
Гурт “HURMА” быў заснаваны восенню 2012 года. Задумваўся ён як поп-рок праект з еўрапейскім гучаннем і беларускім зместам. Першым крокам да вяршыні музычнага Алімпу стаў выхад песні “Шукай”, якая з’яўляецца ўжо своеасаблівай візітнай карткай калектыву. Неўзабаве гэтая кампазіцыя патрапіла на дыск  “Рок-танцы славян”  разам з песнямі гуртоў “Океан Эльзі”, “Воплі Відоплясова”, “Бумбокс” і інш. Крыху пазней “Шукай” гучала амаль што на ўсіх беларускіх і на 20-ці расійскіх радыёстанцыях.

Пачаткова сваю папулярнасць малады гурт набіраў у Інтэрнэце. Адразу за  “Шукай”  “HURMА” выдала сінгл “Клуб самотных сэрцаў”. І ён,як не дзіўна,распавядае пра адзіноту ў сацыяльных сетках. Потым калектыў выпусціў песню і кліп “Нашы дні”, які затым быў прэзентаваны на тэлебачанні.

PMFKcsVUwOM“Нашы песні нараджаюцца ад усяго таго, што нас хвалюе і непакоіць у жыцці, — дзеліцца з “Веб-журналистом” аўтар песень і лідар калектыву Мікіта Найдзёнаў. – Складана вызначыць нейкую асноўную тэму творчасці HURM’ы, але я думаю, што ў нашых тэкстах і музыке ўсё ж такі пераважае тэма кахання. І кожная песня перадае вельмі розныя эмоцыя ад гэтага моцнага пачуцця. Калі мяне хвалявала адзінота ў сеціве і татальная залежнасць чалавека ад Інтэрнэту, я напісаў песню “Клуб самотных сэрцаў”. А кампазіцыя “Нашы дні” нарадзілася падчас майго няпростага кахання”.

Сёння гурт “HURMA” – гэта Мікіта Найдзёнаў (вакал, гітара), Андрэй Хазяеў (бубны) і Сяргей Карпянчук (бас). Сярод былых удзельнікаў – бубнач Зміцер Баяровіч і гітарыст Кірыл Сіроцін.

фота Виктар Дабрыян

-Зараз я магу сказаць, што ў нас з Сяргеем і Андрэем надыходзіць адчуванне стылю. Мы аднолькава разумеем, як павінны гучаць нашы песні. Самая вялікая асалода бывае тады, калі падчас рэпетыцыі нейкі песенны “шкілет” ператвараецца ў сапраўдную музычную кампазіцыю. Прычым нараджаецца яна на сваеасаблівай агульнай хвалі”. -гаворыць Мікіта.

Жывыя выступленні калектыву – чаканыя падзеі для прыхільнікаў “HURM’ы”. Дэбютны выступ гурта адбыўся на фестывалі БДУ “Такие пряники”. Затым музыкі не аднойчы выконвалі свае песні на клубных сцэнах. Канцэрт на “Ноч музеяў” паказаў яго слухачам, што “HURMA” можа граць не толькі поп-рок. І гэта прыемна здзівіла аматараў музыкі “пацяжэй”. А ў чэрвені гэтага года калектыў адыграў свой першы сольны канцэрт у клубе “Графіці”.

На пытанне “Чаму мовай спеваў калектыў выбраў менавіта беларускую?”  Мікіта адказвае: “Беларуская мова – гэта, найперш, мова нашай творчасці. Але ёсць і тут пэўная звышзадача:вельмі хочацца, каб беларуская мова была сінонімам моднай і сучаснай музыкі”.

Нягледзячы на тое, што сваю вядомасць гурт HURMA атрымаў у Інтэрнэце, музыкі калектыву вырашылі паспрабаваць выбрацца з “глабальнай павуціны”  і сваю новую песню “Амазонка” выпусцілі на паштоўках.

“Справа ў тым, – тлумачыць Мікіта, — што амаль ўсё зараз знаходзіцца ў  Інтэрнэце. Рэдка хто атрымлівае музыку на нейкім іншым носьбіце. Дыскі многія лічаць музычным атавізмам. Але ж мы захацелі парадаваць сваіх слухачоў эксклюзіўнымі паштоўкамі, на якіх змешчаны QR-код песні. Мы атрымалі адрасы нашых прыхільнікаў і разаслалі паштоўкі прыкладна 200 чалавекам, прычым не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў Расію, Украіну і Германію”.

На лета “HURMA” ўзяла сабе невялікі адпачынак: гурт амаль не выступаў, але шмат рэпетыраваў і рыхтаваў новыя песні да выхаду ў свет. І ўжо восенню, як абяцае лідар калектыву, HURMA прапануе цікавую праграму з новымі запісамі,выступамі і кліпам. Яшчэ Мікіта расказаў аб тым, што што HURMA пашырае свой штат, і хутка яна стане квартэтам. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая чакае свайго працягу.

Фота:Віктар Дабрыян,Гена Бука
Загаловак:нехта Dobriy Kot🙂



24 комментария по теме “Лiдар гурта HURMA: вельмі хочацца, каб беларуская мова была сінонімам моднай і сучаснай музыкі

  1. Маис,видно,неровный текст — элемент моего стиля,ахах:)

  2. Заголовок для газеты.
    Стену текста можно и оформить как-то, а еще после знаков препинания обычно ставятся пробелы.

  3. Добрый кот,насчет заголовка я полностью с Вами согласна.Но другого варианта у меня не было,да и способности к созданию качественных заголовков пока что отсутствуют.Но я буду учиться и стараться!За технические неточности приношу свои извинения.

  4. Вот заголовок сходу «Лiдар гурта HURMA: вельмі хочацца, каб беларуская мова была сінонімам моднай і сучаснай музыкі». Элементарно, Ватсон

  5. Добрый Кот,я надеюсь,что Вы действительно добрый,поэтому позвольте мне украсть Ваш заголовок:)

  6. Без проблем, я еще себе новых придумаю 🙂
    И поставьте ж вы этих пробелов после запятых, ну смотреть же больно. И да, в конце вот это «Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…» к чему? Почему другая история? Просто интересная подробность. Кстати, подкину идею: когда появится четвертый участник, возьмите у него интервью. И у остальных тоже можно. А то везде светится только один Никита, а другие музыканты из хурмы как-то в тени.

  7. Пока что мой опыт создания заголовков материалов для Интернета ничтожно мал.До поступления я публиковалась только в газетах.Но на ошибках учатся,и спасибо,что здесь на них указывают!:)

  8. Кот,спасибо большое за идею!Уж очень Вы добрый!

  9. Добрый Кот,я все сделала,как Вы и говорили.Вы даете дельные советы.Я хочу с Вами дружиить 🙂

  10. он не только добрый, у него ещё и глазки красивые.

  11. А еще он на машинке вышивать умеет… 🙂

  12. Присоединяюсь к комментам Dobriy Kot.
    Пожалуйста, Катя, не давайте своим материалам образные заголовки! В интернете так нельзя! Первоначальный вариант был «Той яшчэ фрукт!» О чем материал? Авокадо? Папайя? Маракуйя? Помело? Лично я из фруктов предпочитаю яблоки и груши. Всё! Читать материал дальше желания нет. Зачем мне этот ваш «Веб-журналист»? Пойду лучше «ВКонтакте» посижу.
    Примерно так думает среднестатистический пользователь интернета. Вы должны завлечь его заголовком. Включить в него сильный глагол и ключевые слова. Чтобы сразу было понятно, о чем пойдет речь в материале. Чтобы читатель на него кликнул и углубился в чтение. И дочитал до конца ваш опус.
    Да, и еще — размер фото по шире должен быть не более 560px. А у вас первая фотка 604px. Пожалуйста, исправьте.
    Пару ссылок про теме для изучения:
    1. 140 правил интернет-журналиста http://kebati.ru/journ/140.php
    http://www.mn.ru/society/20110327/300677559.html
    2. «У вас нет и 45 секунд, чтобы соблазнить меня» (там кое-что про заголовки есть)
    http://www.mn.ru/society/20110327/300677559.html

  13. Александр Александрович,я обязательно приму к сведению комментарии выше.И буду работать над собой и заголовками.И по предложенным Вами ссылкам обязательно перейду.Только уже завтра.Я хочу очень хочу спать,и завтра на пары.
    Всем доброй ночи!:)

  14. Так сильно хочу спать,что даже два раза написала хочу в комментарии выше:)

  15. Катя, откуда вы знаете про машинку? настораживает.

  16. Редкие проявления шестого чувства 🙂

  17. о, мне это нравится. удачи вам.

  18. Мікіту адправілі на размеркаваньне?

  19. Павал,так.У Ганцавічы — горад,адкуль я прыехала сюды.

  20. вот как раз про это писать нужно было в первую очередь, имхо. как повлияло распределение на жизнь группы, репетиции, работу над материалом.

  21. Великий Ктулху,спасибо за дельный совет!:)Впредь буду копать глубже.

  22. Добрае валоданне мовай, вельмi добрае;)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *