Моладзь – наша будучыня

Абитуриент Разное

EKI61J_JBUQ

Моладзь – гэта важны і неад’емны складнік грамадства і дзяржавы. «За маладняком – будучыня», – так гаворыць старэйшае пакаленне. І сапраўды, дзякуючы ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці большасці з нас краіна дасягае высокага ўзроўню развіцця ў розных напрамках. Менавіта таму ў Беларусі вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы, якая накіравана на пастаянную падтрымку маладых грамадзян краіны, і дзякуючы якой яны маюць магчымасць самарэалізоўвацца. Амаль кожны з нас хоць раз чуў пра БРСМ, БРПА і многія іншыя арганізацыі. Адной з такіх з’яўляецца Палата моладзі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Што ж гэта такое і з чым яго ядуць, я спытала Раду Іванову — члена камісіі Палаты па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.

—          Рада, калі ласка, раскажы, што ж гэта такое – Палата моладзі? Якая мэта яе стварэння? 

—          Палата моладзі (заўв.: далей – ПМ.) пры Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў была утворана ў 2007 годзе. Яе галоўныя мэты – павышэнне актыўнасці моладзі, папулярызацыя сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, атрыманне ведаў у напрамку палітыкі, пашырэнне кругагляду  маладых людзей, фарміраванне актыўнай жыццевай пазіцыі.

—          Як выбіраюць кандыдатаў у Палату моладзі? Якімі якасцямі неабходна валодаць, каб стаць часткай гэтай арганізацыі?

—          Для пачатку неабходна сапраўды захацець гэтага – кандыдат павінен быць мэтанакіраваным чалавекам, якому неабыякавая будучыня дзяржавы.
Выбары праходзяць у некалькі этапаў. Першы – збор подпісаў ва ўстанове, ад якой ты балатуешся. Другі – праграма, якую ты павінен прадставіць. Чаму менавіта ты, а не нехта іншы? Як ты бачыш свой дальнейшы ўдзел у справах Палаты? Што можаш прапанавць? На гэтыя пытанні трэба даць выразны адказ, і толькі потым ісці наперад і дасягаць пастаўленай мэты. Трэці этап – гэта брыфінг, пытанні-адказы ад журы. Тут кандыдаты паказваюць свой інтэлектуальны ўзровень. Зрэшты, выбары ў ПМ – гэта аналаг выбараў “дарослую” Палату, Мінгарсавет у нашым выпадку, – сур’ёзна дадае Рада.

—          Калі і як ты трапіла ў арганізацыю? Чым займаешся там?

—          У ПМ вырашыла балатавацца ў 2014 годзе. У школе збірала подпісы, пасля прадставіла праграму, адказала на пытанні журы. На гэта месца прэтэндавалі яшчэ некалькі чалавек, але я, не без цяжкасці, вядома, абышла канкурэнтаў і перамога апынулася ў маіх руках. – з усмешкай гаворыць дзяўчына. – Стаўшы ўжо паўнапраўным членам арганізацыі, я прапанавла праект з назвай “Школа Молодого Лидера” – курс для вучняў 9-11 класаў і студэнтаў 1-3 курсаў універсітэтаў. З маладымі лідарамі працуюць трэнеры не толькі з ўсёй Беларусі, але і з Расіі, і ўсё гэта бясплатна. Праект ужо два гады паспяхова рэалізуецца ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

n-Bg0vczXAE

—          Можаш больш падрабязна расказаць пра сутнасць гэтага праекта?

—          Праект накіраваны на фарміраванне шырокага кругагляду школьнікаў і студэнтаў. Перш за ўсё нашай задачай з’яўляецца аказанне дапамогі маладым людзям у пошуках і развіцці ў сабе лідарскіх якасцей, фарміраванні глыбокага разумення навакольнага свету, выхавання ў сабе адказнасці, патрыятызму і другіх рыс, неабходных сапраўднаму лідару.

—          Якія водгукі атрымаў праект? Ці магчымы яго выхад на больш высокі ўзровень, напрыклад, рэспубліканскі?

—          Праект атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Так, мы плануем пашыраць маштаб правядзення: зараз праграма ўдзельнічае ў конкурсе сацыяльных праектаў “Молодёжный формат”. Гэта гарадскі ўзровень, на якім прадстаўляецца магчымасць расказаць большай аўдыторыі аб сваім праекце.

—          Якія ідэі вы плануеце рэалізавааць у найбліжэйшы час? Ёсць цікавыя праграмы, ці гэта пакрыта завесай таямніцы?

—          Ідэі ёсць, але патрэбен час, каб дапоўніць іх, вызначыць, што патрэбна на сёння і што патрабуецца далей. Пагаджуся, зараз захаваем інтрыгу, а крыху пазней будзем усе разам дапамагаць развівацца роднай Беларусі.

—          І напрыканцы, калі ласка, выкажы сваё меркаванне: наколькі важная дзейнасць ПМ у жыцці сталічнай моладзі і дзяржавы ў цэлым? Ці можна быць упэўненым, што падобная дзейнасць можа даць маладым людзям новыя магчымасці для самарэалізацыі і самавызначэння?

—        Дзейнасць Палаты моладзі – гэта механізм, які з кожным днём робіць усё болей выразныя рухі. Хіба няма маладзёжных ідэй, ініцыятыў? Яны паўсюль, трэба толькі даць магчымасць быць пачутымі і “зліцца” з гэтым механізмам.  Усё, што прапаноўвае і робіць моладзь, вельмі важна для Беларусі. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта дапамагае развівацца і чалавеку як лідэру, і як асобе, – заяўляе Рада. – Гэта дапамагае прыняць рашэнне і зразумець, ці правільна ты паступаеш на дадзены момант, усвядоміць усю важнасць таго, што на цябе ўскладзена, зразумець, што з пэўнага моманту цябе ставяць у прыклад іншым. І гэта выдатна!

—        Можаш даць маленькае пажаданне маладым актывістам?

—        Будзьце актыўнымі заўсёды і ва ўсім, будзьце лепшымі, будзьце першымі – і тады ўсё абавязкова атрымаецца! – І я думаю, яно на самой справе атрымаецца, трэба толькі не спыняцца і ісці.

 

Хочацца адзначыць, што Палата моладзі – гэта адна з многіх арганізацый у нашай краіне, галоўнай мэтай якой з’яўляецца павышэнне актыўнасці моладзі. Але менавіта тут створаны спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення дзяржаўнага самакіравання. А дзякуючы правільна пабудаванай структуры кожны член арганізацыі можа ўнесці нешта сваё ў стварэнне моцнай і квітнеючай Беларусі.

Якую можна зрабіць выснову для сябе? Беларуская моладзь робіць прыкметны ўнёсак у развіццё краіны, аказвае дапамогу ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў эканамічнай, сацыяльнай і духоўнай сферах грамадства, дае нашай краіне магчымасць выйсці на новы ўзровень сярод іншых. Гэта значыць, што цяперашняй моладзі не ўсё роўна на сваю будучыню і будучыню сваёй дзяржавы!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *